Праверка дзейнасці адміністрацыі Цімашэнкі выявіла растраты ў мільёны даляраў. 21.by

Праверка дзейнасці адміністрацыі Цімашэнкі выявіла растраты ў мільёны даляраў

14.10.2010 13:40 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урад былога ўкраінскага прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнка прысвоіў амаль паўмільярда даляраў, паводле справаздачы трох амерыканскіх аўдытарскіх кампаній.

Тры фірмы былі нанятыя ўрадам цяперашняга прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Аўдытары заявілі, што ўрад Цімашэнкі махляваў і выкарыстоўваў

«класічныя міжнародныя механізмы адмывання грошай»

падчас куплі цукру, вакцынаў, імпарту дарагіх іншамарак і нават продажу вугляродных крэдытаў у іншыя краіны.

Галоўны памочнік Цімашэнкі Грыгорый Нямыра не прызнаў добрасумленным аўдыт кампаніяў Trout Cacheris PLLC, Akin Gump Strauss Hauer&Feld LLP і Kroll Inc, назваўшы яго высновы палітычна матываванымі і некампетэнтнымі.

Вынікі аўдыту, які ахоплівае перыяд з 2008 да пачатку гэтага года, сведчаць пра тое, што кабінет Цімашэнкі выдаткаваў $140 млн на нямецкія мікрааўтобусы нібыта для перадачы іх у карыстанне Міністэрству аховы здароўя, якія насамрэч пазней выкарыстоўваліся для мабільнай рэкламы перадвыбарнай кампаніі Цімашэнкі.

Аўдыт таксама засведчыў, што былы ўкраінскі ўрад незаконна прысвоіў каля $280 млн, атрыманыя ад продажу вугляродных крэдытаў у межах Кіёцкага пратакола, і ніколі не выдаткоўваў гэтыя грошы на экалагічныя праекты, як таго патрабавала пагадненне. Гэтыя грошы былі скіраваныя ў пенсійны фонд, якому патрабаваліся грошы ў час сур’ёзнага крызісу.

Акрамя таго, тры аўдытарскія фірмы сцвярджаюць, што ўрад Цімашэнкі растраціў $24 млн на цукар, які ва Украіну ніколі не дастаўляўся, і незаконна прысвоіў $44 млн падчас імпарту вакцын і медыцынскага абсталявання.

«Расследаванне выявіла злоўжыванне дзяржаўнымі сродкамі і

відавочнае махлярства з удзелам найвышэйшага звяна былой украінскай адміністрацыі, канкрэтных міністэрстваў і прыватных карпарацыяў»,

 — гаворыцца ў заяве аўдытараў — і далей:

«Мы сабралі шмат ускосных доказаў паводзінаў, нетыповых для сумленных чыноўнікаў і бізнэсоўцаў».

Ананімная крыніца ва ўрадзе Украіны паведаміла, што аўдыт каштаваў дзяржаўнаму бюджэту $2 млн.

Падзяліцца навіной: 
КаМ паводле online.wsj.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад былога ўкраінскага прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнка прысвоіў амаль паўмільярда даляраў, паводле справаздачы трох амерыканскіх аўдытарскіх кампаній. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика