21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр РАДЗЬКОЎ: «Усебеларускi сход — самы важны педагагiчны савет краiны»

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА

На Усебеларускiм народным сходзе будуць падведзены вынiкi развiцця краiны i вызначаны перспектыўныя напрамкi дзейнасцi на наступную пяцiгодку. Мiнiстр адукацыi Беларусi Аляксандр РАДЗЬКОЎ параўнаў гэты форум з пасяджэннем вялiкага педагагiчнага цi вучонага савета ў межах усёй краiны.

— Аляксандр Мiхайлавiч, у рабоце Усебеларускага народнага сходу прымуць удзел 2,5 тыс. нашых суайчыннiкаў. Яны павiнны будуць акрэслiць пэўныя прынцыповыя арыенцiры ў кожнай сферы грамадскага жыцця для нашага далейшага руху наперад. Якiя, на ваш погляд, гэтыя перспектывы ў галiне адукацыi?

— Па сутнасцi Усебеларускi народны сход можна параўнаць з такой навуковай работай, бо будаўнiцтва дзяржавы i грамадства — гэта i ёсць самая высокая навука. Вось чаму неабходна, каб людзi праз сваiх прадстаўнiкоў — удзельнiкаў сходу — вызначылi асноўныя напрамкi развiцця краiны на блiжэйшую перспектыву.

— Якiмi дасягненнямi сёння можа ганарыцца наша нацыянальная сiстэма адукацыi? Цi выкананы рашэннi другога Усебеларускага сходу ў развiццi менавiта гэтай галiны ?

— Лiчу, што нам ёсць чым ганарыцца. За апошнiя пяць гадоў у адпаведнасцi з рашэннямi мiнулага сходу поўнасцю сфармiравалася нацыянальная сiстэма адукацыi. Пад кiраўнiцтвам прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнкi, якi надае вельмi важнае значэнне праблемам развiцця нацыянальнай сiстэмы адукацыi i навукi, былi акрэслены асноўныя напрамкi развiцця гэтай важнейшай сферы жыцця грамадства. У рамках рэфармавання агульнай сярэдняй адукацыi важнейшымi з iх з’яўляюцца пераход на 12-гадовы тэрмiн навучання, дзесяцiбальную сiстэму ацэнкi ведаў i тэставыя формы заданняў, профiльнае навучанне. Ствараецца i двухступеньчатая вышэйшая адукацыя: бакалаўрыят i магiстратура. Распрацавана адпаведная заканадаўчая база: закон аб адукацыi быў прыняты ў 2002 годзе, закон аб прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi — у 2003 годзе, а ў 2004 годзе — закон аб адукацыi асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, дарэчы, унiкальны на постсавецкай прасторы. Сёлета будзе падрыхтаваны для абмеркавання ў парламенце праект Кодэкса аб адукацыi. Упэўнены, гэта будзе самы глабальны ў СНД нарматыўны дакумент у галiне адукацыi. Зараз у Палаце прадстаўнiкоў iдзе падрыхтоўка законапраектаў аб агульнай сярэдняй адукацыi, вышэйшай адукацыi, сярэдняй спецыяльнай адукацыi, дашкольным выхаваннi i аб вучэбным кнiгавыданнi. Прыняцце гэтых дакументаў i адабрэнне нашай дзейнасцi Усебеларускiм сходам забяспечыць прававую аснову для рэгулявання ўсiх напрамкаў дзейнасцi ў сферы адукацыi.

— Аляксандр Мiхайлавiч, на другiм Усебеларускiм сходзе iшла размова аб тым, каб забяспечыць нашу школу айчыннымi падручнiкамi. Цi выканана гэта задача?

— Так, сёння мы можам упэўнена гаварыць аб тым, што створана айчынная вучэбна-метадычная база, ёсць моцныя аўтарскiя калектывы. Сёння мы не закупляем за мяжой нiводнага вучэбнага дапаможнiка для масавай школы. Наадварот, мы выпусцiлi некалькi эксклюзiўных падручнiкаў, якiя выклiкалi цiкавасць не толькi ў нас, але i ў iншых краiнах. Кнiгi «Вялiкая Айчынная вайна савецкага народа» (у кантэксце Другой сусветнай вайны), «Беларусь — наша Радзiма. Падарунак Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi першакласнiку» прызнаны лепшымi ў СНД узорамi вучэбнай лiтаратуры.

Адно з дасягненняў, якiм мы можам ганарыцца — гэта стварэнне падручнiкаў, надрукаваных азбукай Брайля. Беларускiя дзецi з пагоршаным зрокам цяпер маюць магчымасць атрымлiваць веды i чытаць мастацкую лiтаратуру без дапамогi дарослых. У Рэспублiцы Беларусь упершыню на постсавецкай прасторы распрацаваны i масавым накладам выпушчаны такiя падручнiкi. Яны зроблены ў рамках рэалiзацыi праграмы «Адукацыя для ўсiх».

— Якiя яшчэ праблемы вы хацелi б абмеркаваць на Усебеларускiм народным сходзе?

— За апошнiя гады мы значна ўмацавалi матэрыяльную базу нашых вучэбных устаноў. Зараз 94 аб’екты сiстэмы адукацыi знаходзяцца ў стадыi заканчэння будаўнiцтва. Гэта новыя вучэбныя карпусы ВНУ, iнтэрнаты i школы. Мы абсталёўваем iх новай тэхнiкай i ўсiм неабходным. Пры гэтым размова iдзе не толькi аб камп’ютарах i падручнiках, але i рэактывах, мiкраскопах, iншым вучэбным абсталяваннi, якое каштуе немалых грошай. Мiж тым, выпускаць яго невялiкiмi аб’ёмамi немэтазгодна. Вось гэтую праблему, напрыклад, хацелася б узняць, абмеркаваць з людзьмi, пачуць думкi i парады практыкаў.

Думаю, трэба шырэй выкарыстоўваць навуковы патэнцыял нашых навукоўцаў: не толькi на адукацыйным полi, пры падрыхтоўцы кадраў, але i ў вытворчым працэсе. Неабходна садзейнiчаць хуткаму укараненню навуковых распрацовак у вытворчасць. Прыкладам такой дзейнасцi з’яўляецца арганiзацыя работы ў Баранавiцкiм унiверсiтэце, дзе распрацаваны новыя методыкi работы з будучымi iнжынерамi.

Неабходна абмеркаваць i такiя пытаннi: колькi студэнтаў патрэбна дзяржаве? цi ёсць рэальная магчымасць кожнага забяспечыць першым працоўным месцам? Няхай удзельнiкi сходу — прадстаўнiкi розных працоўных калектываў — выкажуцца i па гэтай праблеме. Думаю, не застануцца незакранутымi i пытаннi пабудовы ў Мiнску студэнцкага гарадка, навучання ў Беларусi iншаземных студэнтаў, работа з адоранымi дзецьмi i тымi, каму патрэбна апека дзяржавы.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Усебеларускiм народным сходзе будуць падведзены вынiкi развiцця краiны i вызначаны перспектыўныя напрамкi дзейнасцi на наступную пяцiгодку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика