У эканомiцы Беларусi створана база для паспяховай работы ў 2007 годзе
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
У Беларусi ёсць усе падставы для выканання намечаных у 2006 годзе планаў развiцця эканомiкi. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр краiны Сяргей Сiдорскi 26 снежня на пасяджэннi Савета Мiнiстраў.
«Мы не можам стаяць у пачатку шляху i чакаць, а самi павiнны пратаптаць гэту дарогу i адчуваць, што мы па ёй пойдзем у 2007 год», — падкрэслiў кiраўнiк урада. Ён адзначыў, што ў прамысловасцi рэспублiкi ёсць рэзервы i iх трэба рэалiзаваць. На iснуючых магутнасцях неабходна атрымаць прыбаўку ў вытворчасцi, а таксама будаваць новыя тэхналагiчныя лiнii. Гэта трэба для таго, каб павялiчыць аб’ёмы вытворчасцi ў краiне i каб «запоўнiць iснуючыя нiшы на знешнiм рынку беларускiмi таварамi», сказаў прэм’ер-мiнiстр. Пры гэтым ён заклiкаў рабiць усю работу хутка, не расцягваць узгадненне папер на доўгi час. «Усё новае i лепшае, што распрацоўваецца айчыннай навукай, мы павiнны ўкласцi ў нашу эканомiку», — падкрэслiў кiраўнiк урада. Аналiзуючы вынiкi работы ў гэтым годзе, прэм’ер-мiнiстр сказаў, што сур’ёзных пытанняў няма, ёсць толькi пэўныя недапрацоўкi, якiя i павiнны быць выпраўлены. Ён таксама заклiкаў кiраўнiкоў мiнiстэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў заахвоцiць людзей, якiя добра працавалi ў 2006 годзе. «Мы не павiнны замыкацца толькi на паказчыках i лiчбах, трэба ацанiць работу людзей», — сказаў прэм’ер-мiнiстр. Ён таксама нагадаў, што да 30 снежня ўся заработная плата ў рэспублiцы павiнна быць выплачана ў поўным аб’ёме.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ёсць усе падставы для выканання намечаных у 2006 годзе планаў развiцця эканомiкi. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр краiны Сяргей Сiдорскi 26
|
|