21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Амбiцыi — гэта нармальна

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даведаўшыся, што кiраўнiк Ляхавiцкага райсавета Яўген Юрлевiч вылучаецца кандыдатам у дэпутаты абласнога Савета, вырашыў задаць яму некалькi пытанняў. Справа ў тым, што на Брэстчыне з усiх старшынь раённых i гарадскiх Саветаў толькi адзiн Юрлевiч даў згоду на сваё вылучэнне адразу ў раённы i абласны Саветы.

— Яўген Нiкадзiмавiч, да выбараў засталося менш месяца. Можна ўжо i вынiкi падвесцi... Што было зроблена райсаветам, якi ўзначальваеце вы?

— У першы дзень, як толькi я сеў за гэты стол, давялося разбiрацца з электразабеспячэннем у шматкватэрным доме завода «Металапластмасы», а затым, як кажуць пайшло-паехала: 250 чалавек напiсалi лiст з просьбай, каб заасфальтавалi вулiцу Кастрычнiцкую, прыйшлося вырашаць. I цяпер вулiца, як шкло. Займалiся i ачышчальнымi збудаваннямi — у вырашэнне гэтай праблемы было ўкладзена 2 млрд рублёў.

— Усё гэта выдатна. Хоць складаецца ўражанне, што старшыня райсавета ходзiць па кабiнетах высокiх iнстанцый i выбiвае грошы, якiх няма. Так?

— Сапраўды, грошай у Саветаў няма, але ж жыццё ад гэтага не спыняе свой рух, бо райвыканкам прымае самы актыўны ўдзел у вырашэннi ўсiх праблем. Мы жывём у канкрэтных, абумоўленых рамках i не выходзiм за ўстаноўленыя правiлы «гульнi». Даводзiцца хадзiць па кабiнетах, падключаць дэпутатаў з Палаты прадстаўнiкоў... I грошы знаходзяцца. А калi так, то грэх было б iх не пусцiць у справу.

— Кiраваць райсаветам — гэта цяжкая работа?

— Складаная. Ад цямна i да цямна, без выхадных у гарачую пару. Нават унукаў, здараецца, рэдка бачу. Увесь час па раёну матаешся, — а зайшоў у кабiнет, нехта адразу дзверы адчыняе...

— Яўген Нiкадзiмавiч, калi на пасадзе кiраўнiка райсавета даводзiцца працаваць так многа, дык навошта вылучацца яшчэ i ў абласныя дэпутаты?

— На самай справе, лямку, канешне, даводзiцца цягнуць, але калi ўзваляць яшчэ нешта ад вобласцi — вытрымаю. Хоць не будзем усё ўтрыраваць. Я нiкога не прасiў вылучаць мяне ў вобласць. Але ў раёне пачалi збiраць подпiсы, бачу, i старшыня райвыканкама кандыдатуру падтрымаў, чаго ж мне адмаўляцца? Лiчу, калi ў чалавека ёсць амбiцыi, гэта нармальна. Былi б яны накiраваны на добрую справу. Ды ўвогуле, трэба яшчэ, каб выбралi...

— На ваш погляд, што рэальнага маглi б зрабiць для вобласцi раённыя i абласныя Саветы дэпутатаў?

— Напэўна, у Саветаў павiнны быць большыя рычагi ўздзеяння на жыццё грамадства. На вялiкi жаль, яны сёння не могуць працаваць на поўную моц, як хацелася б. Тым не менш, Саветы здольны спрыяць развiццю вясковага i сярэдняга бiзнэсу, з’яўленню новых працоўных месцаў, дапамагаць у рэфармаваннi сельскай гаспадаркi; уплываць на развiццё новых формаў уласнасцi на зямлю, спрыяць будаўнiцтву жылля — як з удзелам дзяржавы так i за ўласныя грошы. Думаю, што Саветы могуць рэальна ўдзельнiчаць у жыццi вобласцi, i тут усё залежыць ад пазiцыi дэпутатаў. Галоўнае, не быць абыякавымi i раўнадушнымi. Калi нас людзi выбiраюць, то, вiдавочна, чакаюць аддачы.

Сымон СВIСТУНОВIЧ,

Ляхавiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даведаўшыся, што кiраўнiк Ляхавiцкага райсавета Яўген Юрлевiч вылучаецца кандыдатам у дэпутаты абласнога Савета, вырашыў задаць яму некалькi пытанняў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика