Натхненне дорыць прыгажосць. 21.by

Натхненне дорыць прыгажосць

18.09.2015 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 У Валожынскім краязнаўчым музеі разгорнута выстава карцін беларускіх мастакоў “На жыццёвых сцяжынах”.

На ёй прадстаўлены работы Андрэя Лычкоўскага, Хведара Ладуцькі, прафесара Беларускай акадэміі мастацтваў Яўгена Шунейкі, а таксама нашага земляка Уладзіміра Сайко. Не апошняе месца на выставе займае і карціна зусім юнага Уладзіслава Шуцько – вучня Уладзіміра Сайко.

Гэтыя мастакі ўваходзяць у суполку “Абуджэнне”, мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя гістарычнай спадчыны, культуры і мастацтва. Усе яны прысутнічалі на адкрыцці.

Першымі наведвальнікамі выставы сталі вучні СШ № 1 г. Валожына. Падчас гэтага мерапрыемства адбыўся цікавы дыялог на тэму сучаснага мастацтва і яго ролі ў жыцці грамадства. Мастакі перадалі ў дар музею восем карцін з выявамі Валожына і яго наваколля.

Затым маршрут майстроў жывапісу быў накіраваны ў в. Багданава, да месца, дзе ў свой час знаходзілася сядзіба мастака Фердынанда Рушчыца.

Маляўнічыя краявіды багданаўскай зямлі натхнілі паслядоўнікаў славутага мастака да стварэнне новых твораў, якія былі падараваны музею. У выніку фонды музея папоўніліся сямнаццаццю новымі карцінамі.

Наталля ЛОЎЧАЯ,

дырэктар раённага музея

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У Валожынскім краязнаўчым музеі разгорнута выстава карцін беларускіх мастакоў “На жыццёвых сцяжынах”. На ёй прадстаўлены работы Андрэя Лычкоўскага, Хведара...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика