Зімовае меню. 21.by

Зімовае меню

14.11.2017 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Работнікі паляўнічай гаспадаркі ДЛГУ “Валожынскі лясгас” упэўнены, што лясныя жыхары сёлета перазімуюць не на галодным пайку.

Дзесяць комплексных тэхнічных збудаванняў узведзены ў месцах, дзе найчасцей сустракаюцца рагатыя прыгажуны: 90 аленяў, 190 казуль, а таксама вялікая колькасць іншых жывёл, птушак, якія ў вырай не адпраўляюцца. Такія “сталоўкі” абсталяваны падкормачнай пляцоўкай, саланцом, схованкай, дзе складуюцца вітамінныя запасы. У зімовае меню ўваходзяць сена, зерневыя культуры, караняплоды (буракі, бульба, морква), капуста, соль. Агульная вага кармоў перавышае 60 тон. Акрамя буйных аб’ектаў, соль і вітамінны пасілак будуць развозіцца яшчэ на 50 пунктаў. Тут змогуць падмацавацца зайцы, курапаткі. А каб пераканацца, што ў марозны перыяд жывёла адчувае сябе камфортна, устаноўлена закрытая стацыянарная вышка для назірання за іх паводзінамі.

Алена ЗБІРЭНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі паляўнічай гаспадаркі ДЛГУ “Валожынскі лясгас” упэўнены, што лясныя жыхары сёлета перазімуюць не на галодным пайку. Дзесяць комплексных тэхнічных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика