Заслужаная ўзнагарода. 21.by

Заслужаная ўзнагарода

14.11.2017 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Вольга Міхайлаўна САК – першы намеснік старшыні праўлення Валожынскага райспажыўтаварыства – нядаўна атрымала Падзяку старшыні Мінскага аблвыканкама.

Заслужаная ўзнагарода дасталася абаяльнай жанчыне і сапраўднаму прафесіяналу, які ніколі не здраджваў уласнаму прызванню, нездарма. Вольга Міхайлаўна шмат гадоў прысвяціла ўдасканаленню гандлёвай сеткі ў раёне. Да таго, як стала “другім” чалавекам у арганізацыі, прайшла значны працоўны шлях. Кар’ернаму росту спрыялі і адукацыя, што паступова ўскладнялася – вучылішча, тэхнікум, універсітэт, і ўменне аддаваць сябе любімай справе. Сёння яна прадстаўляе інтарэсы раённага гандлю ў кірунку дагаворных адносін з прадпрыемствамі, кантралюе ўзровень абслугоўвання ў магазінах сістэмы, установах грамадскага харчавання. У рабоце вялікую ўвагу надае клопату аб насычэнні прылаўкаў запатрабаванымі ў насельніцтва таварамі, захаванні асартыментнага пераліку. Сваёй камандай лічыць усю гандлёвую службу на чале з галоўным таваразнаўцам, начальнікаў аддзелаў нехарчовых тавараў, аптовага гандлю, аддзела грамадскага харчавання. Здольнасць наладжваць адносіны з падначаленымі, прадстаўнікамі партнёрскіх арганізацый і пастаянная самаадукацыя – вось сакрэты яе поспеху.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вольга Міхайлаўна САК – першы намеснік старшыні праўлення Валожынскага райспажыўтаварыства – нядаўна атрымала Падзяку старшыні Мінскага аблвыканкама....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика