Адным радком. 21.by

Адным радком

17.11.2017 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З пачатку бягучага года за назначэннем пенсіі па ўзросце, інваліднасці і з выпадку страты карміцеля ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама звярнуліся 304 жыхары раёна. Дапамогу па доглядзе за інвалідамі 1-й групы і асобамі, якія дасягнулі 80 гадоў і маюць патрэбу ў доглядзе, за гэты час аформілі 45 чалавек.

Валожынскім аддзяленнем ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” рэалізуецца праект “Распаўсюджванне і прымяненне ідэі “Канвенцыя аб правах людзей з інваліднасцю”. Партнёры новага пачынання – Еўрасаюз, офіс па правах людзей з інваліднасцю, Дэпартамент па гуманітарнай дапамозе, райвыканкам і ТЦСАН.

Прайшоў абласны этап конкурсу работ вынаходніцкага характару. Наш раён на ім прадстаўлялі гімназія № 1 г. Валожына, Івянецкая сярэдняя школа і Сакаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа. Работа вучня 11 класа гімназіі Арцёма Галоўскага пад кіраўніцтвам настаўніцы англійскай мовы Галіны Васільеўны Лушновай была адзначана дыпломам 2 ступені.

Згодна з планам лесааднаўленчых работ, у Вішнеўскім лясніцтве сёлета пасаджана 10,4 гектара маладняку. Працягваецца работа і па доглядзе за лесапасадкамі, якія ўжо падраслі. У гэтым месяцы шэсць супрацоўнікаў арганізацыі, узброеныя кустарэзамі, павінны ачысціць і прывесці ў парадак 11 гектараў маладога лесу.

У цёплы перыяд года старанна папрацавалі на сельскагаспадарчых палетках пчолы. Пчалярства ў раёне мае апыляльна-мядовае накіраванне, пасекі трымаюць большасць аб’ектаў АПК для таго, каб павышалася ўраджайнасць канюшыны, рапсу, грэчкі і іншых культур. Сёлета салодкі нектар нарыхтоўвалі 400 пчоласямей, прыпісаных да сельгаспрадпрыемстваў.

Падчас асенніх канікул Валожынскі краязнаўчы музей наведалі больш за 200 школьнікаў. Вучняў старэйшых класаў запрашалі на выставу “Шлях кнігі праз вякі”, меншыя з задавальненнем знаёміліся з экспазіцыяй “Прырода і экалогія”. Яна заканчвалася мультымедыйнай прэзентацыяй пра звяроў нашага краю, якая суправаджалася гукавым афармленнем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку бягучага года за назначэннем пенсіі па ўзросце, інваліднасці і з выпадку страты карміцеля ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика