Аб’ядналіся кірмаш і масленіца…. 21.by

Аб’ядналіся кірмаш і масленіца…

18.02.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кірмашы ў нашым райцэнтры ладзяцца дастаткова часта. Не стаў выключэннем і асноўны дзень выбарчай кампаніі. На плошчы Свабоды Валожына размясціўся “палатачны гарадок”, дзе прадукцыю на дапытлівы густ пакупніка прадаставілі ўстановы гандлю, прамысловыя і сельскагаспадарчыя арганізацыі, фермерскія гаспадаркі, а таксама рамеснікі. Кожны наведвальнік знайшоў тавар па душы і кашальку! Ад вільготнасці і марозу здорава ратавалі ўха і шашлыкі, якія гатавалі ў рэжыме “онлайн” прадстаўнікі грамхарчу райспажыўтаварыства.






Разам з работай кірмашу прайшло і святкаванне Масленіцы – старажытнага свята, звязанага з культам прыроды. Ініцыятарамі і арганізатарамі забаў выступілі артысты народнага гурта народнай песні “Сваякі” РЦК, а таксама ўдзельнікі творчага калектыва Сакаўшчынскага дома культуры. Карагоды, спевы, танцы і, вядома ж, частаванне свежымі духмянымі блінамі, з задавальненнем падтрымалі і малыя, і дарослыя жыхары райцэнтра.

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама ўнеслі долю пазітыву. Цікаўная дзятва агледзела і памацала баявы рыштунак выратавальнікаў, пасядзела за рулём аўтацыстэрны, паўдзельнічала ў міні-віктарыне па правілах пажарнай бяспекі, вынікам якой стала ўручэнне сувеніраў. Таксама ўсе жадаючыя атрымалі магчымасць сфатаграфавацца і пагарэзіць з роставай лялькай пажарніка.





Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кірмашы ў нашым райцэнтры ладзяцца дастаткова часта. Не стаў выключэннем і асноўны дзень выбарчай кампаніі. На плошчы Свабоды Валожына размясціўся “палатачны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика