Час для перамог. 21.by

Час для перамог

13.04.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навучэнцы Петрыкаўскай  дзіцячай школы мастацтваў за апошнія паўмесяца прынялі ўдзел у пяці творчых спаборніцтвах рознага ўзроўню.

На III абласным фестывалі-конкурсе вакальна-інструментальных, джазавых ансамбляў у Гомелі ансамбль “Дружба” (кіраўнік Сяргей Сергіенка, канцэртмайстар Вольга Кузьміч) быў узнагароджаны Дыпломам III ступені.

Дуэт у складзе Віялеты Крупновай і Глеба Семяніцкага адзначаны граматай.

Сяргею Сергіенка ўручаны Дыплом як “Лепшаму кіраўніку”.

image

Вучаніцы школы Эвеліна Прыкота (настаўнік Наталля Дубініна) і Настасся Пінчук (настаўнік Ала Есьман) упершыню прымалі ўдзел у II Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе фартэпіяннай музыкі “Музычныя іскрынкі” ў горадзе Клецку. Дзяўчынкі адзначаны дыпломамі конкурсу.

Камплект узнагарод прынёс удзел у XI Рэгіянальным адкрытым фестывалі-конкурсе дзіцячай творчасці “Рускі партрэт у беларускім інтэр’еры” ў Жлобіне.

Дыплом I ступені па выніках конкурсу атрымала Паліна Міцкевіч, ІІ ступені – Кірыл Вайтовіч, III ступені – Вікторыя Стральчэня, Віялета Крупнова, Аляксей Шпак і Дзіяна Петушкова.

Граматамі за паспяховае выступленне былі адзначаны Вікторыя Піскун, Эвеліна Прыкота, Вікторыя Радкевіч і Мікіта Чырыч.

Падзякі конкурсу ўручаны настаўнікам Сяргею Сергіенку, Валянціне Шчучэнка, Алене Сухапаравай.

За ўдзел у конкурсе адзначаны граматамі ансамбль “Задорынкі”: Карына Мурга, Вераніка Дзягелька, Дар’я Кліменка.


image (2)

На I абласным конкурсе інструментальных ансамбляў у Мазыры годна выступілі ансамбль скрыпачоў “Віёла” (кіраўнік Вольга Мейлах, канцэртмайстар Вольга Кузьміч) і ансамбль саксафаністаў “Іскрынкі”, які ўзнагароджаны граматай за паспяховае выступленне.

У канцы сакавіка былі падведзены вынікі школьнага конкурсу “Краскі сакавіка”. У гэтым годзе тэмай для малюнкаў была “Мая Беларусь”. Журы ацаніла 46 работ, з іх 26 – атрымалі ўзнагароды.

Як расказалі ў Петрыкаўскай школе мастацтваў, 20 красавіка ў 18 гадзін у раённым Доме культуры адбудзецца справаздачны канцэрт. На ім вы зможаце даведацца пра творчае жыццё школы, пачуць юных музыкаў, палюбавацца танцамі і ўбачыць лепшыя работы юных мастакоў.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота з архіва школы мастацтваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навучэнцы Петрыкаўскай  дзіцячай школы мастацтваў за апошнія паўмесяца прынялі ўдзел у пяці творчых спаборніцтвах рознага ўзроўню. На III абласным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика