Раённае свята мастацтва “Фальварак мінулага” адбылося ў Мерчыцах. Фотарэпартаж. 21.by

Раённае свята мастацтва “Фальварак мінулага” адбылося ў Мерчыцах. Фотарэпартаж

16.07.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Гасцінная палеская зямля, шчодрая і багатая на таленты, зноў сабрала музыкаў і майстроў, захавальнікаў народных традыцый спадчыны. 

Цэлы дзень на адкрытай пляцоўцы Цэнтра традыцыйнай культуры і побыту “Спадчына Палесся” выступалі вядомыя калектывы і выканаўцы Піншчыны. Яны аддавалі павагу матчынай песні, роднаму слову, а таксама знаёмілі з гледачоў з унікальнымі традыцыямі і звычаямі сваіх мясцін.

З нагоды свята адбылося шмат цікавых конкурсаў. Так, лепшыя скарбы музычнага мастацтва былі прадстаўлены на конкурсе “Роднай зямлі шматгалоссе”. Гучалі прыпеўкі, беларускія найгрышы, пазаабрадавыя песні, кружылі ў карагодзе народныя танцы.

З захапленнем гледачы сачылі за конкурсам па рэканструкцыі нацыянальнага касцюма і рушніка “Гісторыя ў палатне”. На сцэну выходзілі дзяўчаты ў старадаўніх касцюмах, многія з якіх былі перададзены ім у спадчыну ад прабабуль і бабуль.

Адной з самых відовішчных падзей стаў конкурс абрадаў і традыцый “Спадчына”, на якім этнаграфічныя і фальклорныя калектывы раёна паказалі вясновыя і летнія абрады.

Шмат вырабаў на конкурс “Палескі сувенір” прывезлі рамеснікі і майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Вясельныя і сямейныя здымкі былі сабраныя на выставе “Старая фатаграфія”. Можна было таксама паспытаць смачныя традыцыйныя стравы беларускай кухні, якія прыгатавалі руплівыя гаспадыні.

Падрабязнасці чытайце ў выпуску «Палескай праўды» за 18 ліпеня.

Фотарэпартаж Наталлі Мілеўскай.

IMG_3247

IMG_3282

2

6
5

7
8
9

12

11

15

13
14

18 17

16

21

20

23

22

25

24

28

26

27

31

29
30

35

32

33

38

35

36

37

34

40

44

42

41

43

39

47

46

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Гасцінная палеская зямля, шчодрая і багатая на таленты, зноў сабрала музыкаў і майстроў, захавальнікаў народных традыцый спадчыны.  Цэлы дзень на адкрытай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика