15 верасня – Дзень бібліятэк. 21.by

15 верасня – Дзень бібліятэк

Размер текста:
A
A
A
15 верасня – Дзень бібліятэк15 верасня – Дзень бібліятэк
Паважаныя работнікі бібліятэчнай сістэмы Шумілінскага раёна! Ветэраны працы!
Прыміце сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём бібліятэк!
Гэтае свята тых, хто цэніць, паважае і беражэ кнігу, прывівае любоў да друкаванага слова шырокаму колу чытачоў. На працягу стагоддзяў кнігі застаюцца крыніцай ведаў, вучаць мудрасці, знаёмяць з мастацтвам, робяць чалавека духоўна багатым і прыгожым.
Бібліятэкі заўсёды былі і застаюцца цэнтрамі культурнага жыцця, месцам захавання каштоўнай літаратурнай спадчыны. Датыкацца да яе чалавек пачынае ў школьныя гады. І бібліятэкар становіцца настаўнікам і дарадцам у бязмежным і шматгранным свеце літаратуры.
У бібліятэках Шумілінскага раёна працуюць сапраўдныя прафесіяналы, адданыя сваёй справе, нераўнадушныя, зацікаўленыя, якія могуць павесці за сабой. Прыміце словы шчырай удзячнасці за творчы падыход у рабоце.
Ад усёй душы жадаем вам здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, натхнення, новых ідэй і планаў, актыўных чытачоў і радасці ад паўся-дзённай працы!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №71 ад 14.09.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 верасня – Дзень бібліятэк Паважаныя работнікі бібліятэчнай сістэмы Шумілінскага раёна! Ветэраны працы! Прыміце сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным...
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика