Прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў. 21.by

Прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў

10.10.2017 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


      З улікам існуючых умоў надвор’я і ў мэтах прыняцця дадатковых мер па прафілактыцы ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў з 5 па 15 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Пешаход».

Па-ранейшаму адбываецца вялікая колькасць аўтааварый з удзелам пешаходаў. Асноўнай з прычын такіх дарожна-транспартных здарэнняў з’яўляецца ігнараванне людзьмі Правіл дарожнага руху, а таксама адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў на адзенні. Многія не хочуць разумець, што вадзіцель не можа імгненна спыніць свой аўтамабіль, каб пазбегнуць наезду. Вадзіцелям трэба быць вельмі ўважлівымі пры праездзе па слаба асветленых або неасветленых участках дарог паблізу населеных пунктаў і гатовымі да любых нечаканасцей з боку пешаходаў.

Асаблівую небяспеку на праезнай частцы ці паблізу яе ствараюць п’яныя людзі. Яны паводзяць сябе нелагічна, неасцярожна, а часам і агрэсіўна. Іх паводзіны немагчыма прадбачыць, таму вадзіцель павінен неадкладна прыняць неабходныя меры перасцярогі: спыніцца, аб’ехаць. Маюць месца выпадкі, калі нецвярозыя пешаходы выбіраюць для свайго адпачынку праезную частку.

Другім небяспечным месцам з’яўляецца пешаходны пераход. Небяспека можа пагаршацца абмежаваным аглядам, вялікай колькасцю пешаходаў, сярод якіх адзін апынецца нецярплівым. Пры набліжэнні да пераходу трэба да мінімуму знізіць хуткасць і, пазбягаючы выезду на яго, даць людзям магчымасць пакінуць праезную частку.

У густанаселеных гарадах праблемай застаюцца наезды на пешаходаў на нерэгулюемых пешаходных пераходах. Нягледзячы на тое, што пры гэтым відавочная віна вадзіцеляў, якія парушаюць патрабаванні правіл, тут бачыцца і асабістая бестурботнасць людзей.

Маючы перавагу, пешаход абавязаны быць уважлівым, асцярожным пры пераходзе праезнай часткі і сваімі дзеяннямі не ствараць перашкоды для руху транспартных сродкаў. Пры руху па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак пешаход павінен абазначыць сябе святлоадбівальным элементам.

Пры пад’ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу вадзіцелю трэба знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродку, каб уступіць дарогу пешаходам. Калі перад пераходам спыніўся, стаіць або замарудзіў рух транспартны сродак, то вадзіцелі іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах у спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў уступіць ім дарогу.

У ходзе акцыі маршруты патрулявання нарадаў міліцыі будуць набліжаны да месцаў масавага перамяшчэння людзей у населеных пунктах і за іх межамі. Акрамя таго, арганізавана адпрацоўка нерэгулюемых пешаходных пераходаў. Да вадзіцеляў, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходам, прымяняюцца максімальна строгія меры адміністрацыйнага ўздзеяння, аж да пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі.

За 9 месяцаў на тэрыторыі Валожынскага раёна зарэгістраваны 2 аварыі ў цёмны час сутак з удзелам пешаходаў, у якіх 2 чалавекі загінулі. Яны не былі пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.

За невыкананне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, патрабаванняў дарожных знакаў або разметкі, а таксама за не прадастаўленне перавагі ў руху пешаходам наступае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 5 БВ.

Удачыненні да пешахода, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезнай частцы і не пазначыў сябе флікерам, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 БВ або папярэджанне. Калі парушэнне ім ПДР пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад 3 да 8 БВ. На суму ад 3 да 5 БВ штрафуецца пешаход, калі ён знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап’янення. У выпадку, калі парушэнне Правіл дарожнага руху пацягнула прычыненне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання, альбо пашкоджанне транспартнага сродку, грузу, дарожнага пакрыцця, дарожных і іншых збудаванняў або маёмасці, вінаваты падвяргаецца штрафу ад 5 да 20 БВ.

Катэгорыя веласіпедыстаў таксама ўваходзіць у групу рызыкі, калі яны не пазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Ім неабходна абсталяваць свае веласіпеды фарамі (ліхтарамі), якія выпраменьваюць спераду белае святло, ззаду – чырвонае, і памятаць, што па праезнай частцы дарогі веласіпедысту можна рухацца не далей за 1 м ад яе правага краю.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям не перавышаць хуткасць, захоўваць дыстанцыю, быць вельмі ўважлівымі, асабліва паблізу населеных пунктаў. Пешаходам праяўляць асцярожнасць у дарожным руху, асабліва пры пераходзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў і не варта грэбаваць флікерамі.

Таксама звяртаем увагу бацькоў на неабходнасць абазначэння святлоадбівальнымі элементамі юных удзельнікаў дарожнага руху! Флікеры павінны быць як на вопратцы, так і на школьнай сумцы дзіцяці!

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода або веласіпедыста, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення і прадстаўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102.

Сяргей ЛАТЫШАЎ,

намеснік начальніка міліцыі, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
      З улікам існуючых умоў надвор’я і ў мэтах прыняцця дадатковых мер па прафілактыцы ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў з 5 па 15 кастрычніка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика