Суша пра пераход на мову: «Каб барада адрасла, трошкі пахадзіць няголеным». 21.by

Суша пра пераход на мову: «Каб барада адрасла, трошкі пахадзіць няголеным»

18.06.2010 22:29 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Суша пра пераход на мову: «Каб барада адрасла, трошкі пахадзіць няголеным»
Алесь Суша, адзін з пачынальнікаў руху за незалежнасць.

«Для нас гэта рабілася з кожным крокам сэнсам жыцьця, а дня іншых людзей сэнсам жыцьця магчыма была кар’ера, магчыма заробкі, магчыма, ня ведаю, удалы шлюб. І нельга людзям у гэтым адмаўляць.

Я ніколі ня быў раўнадушны да беларускай мовы і пэрспэктываў Беларусі, як бы патасна гэта зараз ні гучала. І людзі, якія хадзілі ў Майстроўню, я адчуў, што гэта мае аднадумцы.

У маёй сям’і беларуская мова заўсёды шанавалася і я ад самага маленства ад бацькі чуў беларускую мову. Іншая рэч, што я вучыўся ў расейскай школе і там былі толькі ўрокі беларускай мовы.

А ў школьныя гады яно адчувалася, тая несправядлівасьць, якая чыніцца ў дачыненьні да беларускай мовы, але не было яшчэ дастаткова гарту, каб супрацьстаяць гэтай несправядлівасьці.

А ў майстроўскія часы гэта ўжо было шмат лягчэй, таму што гэта ўжо кола людзей, гэта ўжо асяродак.

Але

беларуская мова, якая мною была вывучана са школы (і я нават па-беларуску пісаў на ўступных іспытах творчы конкурс), я потым зразумеў, што яна зусім „асфальтавая“. І трэба яе ведаць глыбей.

І дзеля гэтага я насамрэч шмат чытаў, выпісваў словы, выслоўі выпісваў. Карацей, трэба было, як адзін мой сябра казаў, каб барада адрасла, трошкі пахадзіць няголеным. Так казаў Віця Івашкевіч. Гэта ягонае самае ўлюбёнае выказваньне пра беларускую мову.

Калі хочаш загаварыць, памятай, каб адрасла барада, трэба трошкі пахадзіць няголенаму. Значыць, нейкі час размаўляць з памылкамі».

Урывак з цыклу перадач Сяргея Дубаўца пра гісторыю «Маўстроўні» — першай незалежніцкай суполкі 1980-х.


Вострая Брама, радыё «Свабода»
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алесь Суша, адзін з пачынальнікаў руху за незалежнасць. «Для нас гэта рабілася з кожным крокам сэнсам жыцьця, а дня іншых людзей сэнсам жыцьця магчыма была...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика