Міністр замежных спраў Літвы: штодзень мы выдаём тысячу візаў беларусам. 21.by

Міністр замежных спраў Літвы: штодзень мы выдаём тысячу візаў беларусам

20.12.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Але Літва не збіраецца на гэтым зарабляць.

Сёлета за 11 месяцаў Літва выдала больш за 180 тысяч віз, што на 22% больш за леташні паказчык.

Палова з іх доўгатэрміновыя, а каля 40% бясплатныя. Найбольш Літва выдае візы менавіта беларусам, агулам каля тысячы штодзень.

Літоўскі бок ідзе насустрач культурніцкім, асветніцкім і спартыўным ініцыятывам, таму такія паездкі часта адбываюцца па бясплатнай візе.

- Мы не збіраемся з гэтага зарабляць, хаця цэны на візы, на мой погляд, залішне вялікія, - адзначыў Лінас Лінкавічус.

Міністр ацаніў дынаміку візавага пытання станоўча. Літоўскі бок завяршыў усе неабходныя працэдуры не адзін год таму для спрашчэння візавага рэжыму, заўваг ад беларусаў не паступала. Чаму пытанне на столькі часу застыла ў паветры, незразумела.

- Хаця з візаў і ідуць грошы ў бюджэт, можна зарабіць, я усё ж жадаў бы, каб мяжа як мага была адкрытай. Можна ездзіць, вучыцца адзін ад аднаго.

Таксама Літва збіраецца пашыраць консульскую службу ў Беларусі.

Пра гэта міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкавічус распавёў сёння падчас прэс-тура, арганізаванага кампаніяй "У Беларусь і Еўропу - без візы".

Чытайце на гэту тэму: “Літва зрабіла ўсё магчымае для пачатку малога памежнага руху”

Памежжа: ў ЕС без візы?

Лінас Лінкавічус.




Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

Падрабязней чытайце пазней.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика