З Нараджэннем Хрыстовым!. 21.by

З Нараджэннем Хрыстовым!

25.12.2015 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«І калі яны былі там, надышоў Ёй час нарадзіць. І нарадзіла Сына свайго першароднага. І спавіла Яго, і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе» (Лк 2,7)
ДАРАГІЯ сёстры і браты ў Хрысце, жыхары Мядзельскага краю, усе людзі добрай волі! Таямніца Божага нараджэння дазваляе нам у штодзённым жыцці затрымацца і чарговы раз радавацца ёй. Трэба нам радавацца Дзіцятку Езусу і яшчэ больш дзякаваць Богу за тое, што даў Свайго Сына, які прынёс нам ласку збаўлення.
Яшчэ большая радасць для нас, што перажываем гэта свята ў Годзе Міласэрнасці, які абвешчаны Святым айцом Францішкам. Няхай кожны з нас радуецца, бо знікла ўжо цемра. Таямніца Нараджэння — гэта таямніца Святла, якое асвятляе ўсё наша жыццё, адчыняючы дзверы сэрцаў. Дазволім жа Святлу ўвайсці да нас і асвяціць нашы сэрцы.
Сярод цёплых і шматлікіх добрых слоў, якія вы атрымліваеце ў гэты святочны час, прыміце сардэчныя віншаванні. Жадаю вам, каб «Слова, якое сталася Целам» увайшло ў ваша жыццё і асвятліла яго сваім Святлом. Няхай Божае Дзіця ўчыніць нас адкрытымі на перамену і навяртанне, каб мы яшчэ больш палюбілі Пана Езуса, які дае нам жыццё вечнае. Нараджэнне Божага Сына стала пачаткам новай эры не толькі ў календары, але і ў душах людзей. Яно зблізіла ўсе народы, багатых і бедных, здаровых і хворых, дало магчымасць Богу пасяліцца сярод людзей. Няхай жа гэта праўда раўнуе і нашы міжчалавечыя бар’еры абыякавасці і маладушнасці. Варта, як Святая Сям’я, быць адкрытымі да кожнага з любоўю і салідарнасцю. Несці святло Божай міласэрнасці і чалавечай велікадушнасці ў сучасны свет.
Няхай прыклад Бога, які схіліўся над грэшным чалавецтвам і стукае ў нашы сэрцы, дапаможа ў духу пакоры перамагчы нашу ганарлівасць і падзелы нашага грамадства, каб мы ўсе ў Езусе Хрысце былі адзінымі.
Радасных, шчаслівых, поўных Божай ласкі і прысутнасці Хрыста ў нашых сэрцах святаў Божага Нараджэння і шчаслівага надыходзячага Новага 2016 года. Хрыстос нарадзіўся — Бог аб’явіўся! Ён стукае ў нашы сэрцы! Іх неабходна адчыніць!
Нашы браты праваслаўныя яшчэ перажываюць Адвэнт. Жадаю ім плённа перажыць гэты час і са шчырымі сэрцамі адзначыць свята Нараджэння Пана.
Айцец Павел ЛЕЛІТО.
Пробашч парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«І калі яны былі там, надышоў Ёй час нарадзіць. І нарадзіла Сына свайго першароднага. І спавіла Яго, і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе» (Лк 2,7) ДАРАГІЯ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика