У Гродне затрымалі службовую асобу мясакамбіната і кіраўніка прадпрыемства. 21.by

У Гродне затрымалі службовую асобу мясакамбіната і кіраўніка прадпрыемства

11.01.2017 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

У Гродне затрымалі службовую асобу мясцовага мясакамбіната і кіраўніка прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства. Крымінальную справу распачалі па факце крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненага ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 210 КК).

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, згаданых асобаў падазраюць у тым, што ў 2013-2016 гадах яны набывалі для патрэбаў мясакамбіната па заведама завышаных коштах таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. Для гэтага было спецыяльна створана прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства. Службовыя асобы завалодалі грашовымі сродкамі мясакамбіната ў памеры каля 83 тысяч рублёў.

На маёмасць (у тым ліку нерухомасць і аўтамабілі) узятых пад варту наклалі арышт. На абодвух прадпрыемствах запланавана правядзенне фінансавых праверак, вывучаецца дакументацыя, дапытваюцца кіраўнікі і работнікі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У Гродне затрымалі службовую асобу мясцовага мясакамбіната і кіраўніка прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства. Крымінальную справу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика