Віцебскія следчыя высвятляюць акалічнасці смерці нованароджанага дзіцяці. 21.by

Віцебскія следчыя высвятляюць акалічнасці смерці нованароджанага дзіцяці

20.03.2017 14:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу па факце смерці нованароджанага дзіцяці ў абласным цэнтры.

Здарэнне адбылося ўвечары 17 лютага. Як паведамляла Еўрарадыё, 30-гадовая жанчына нарадзіла дома дзяўчынку. Лекары загадзя папярэдзілі жанчыну пра небяспеку хатніх родаў, але яна адмовілася ад шпіталізацыі ў радзільню. Падчас родаў дзяўчынка наглыталася каляплодных водаў. Па просьбе жанчыны яе маці, якая была ў гэты час дома і не прымала ўдзелу ў родах, выклікала хуткую меддапамогу.

Лекары, якія прыбылі па выкліку, спрабавалі рэанімаваць нованароджаную дзяўчынку, але выратаваць яе не ўдалося. 

Следчыя правялі неадкладныя следчыя і працэсуальныя дзеянні, у тым ліку агледзелі кватэру, дзе праходзілі роды. Па справе прызначаныя судова-медыцынская экспертыза, накіравалі дакументы ва ўпраўленне аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, каб там правялі службовае расследаванне па факце выканання медработнікамі сваіх службовых абавязкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу па факце смерці нованароджанага дзіцяці ў абласным цэнтры. Здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика