“Дзякуй, Андрэй!”. 21.by

“Дзякуй, Андрэй!”

24.07.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Я ВЕЛЬМІ ўдзячна гэтаму чалавеку, удзячна Богу, што ёсць такія людзі, як ён, — добрыя, спагадлівыя. Вельмі шкадавала потым, што нават не запытала, як яго завуць. Не ведала, як яго знайсці, каб яшчэ раз сказаць вялікі дзякуй за тое, што не праехаў міма, спыніўся і дапамог. Мне наогул шанцуе ў жыцці на добрых людзей. Мае блізкія і знаёмыя — адкрытыя і шчырыя. Мы заўсёды выручаем адзін аднаго. І тады, калі здарылася аварыя, побач аказаўся неабыякавы чалавек. Яго ўчынак — прыклад для іншых, бо кожны з нас можа трапіць у бяду. Вельмі важна, каб у такі момант хтосьці працягнуў табе руку дапамогі».
З пісьма Вікторыі.

Раніцай 24 лютага Андрэй Сакалдынскі, начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №4 к. п. Нарач, у свой выхадны ехаў да бацькоў. На дварэ толькі пачынала світаць. Ішоў мокры снег, дарога была вельмі слізкай. Непадалёку ад вёскі Канстанцінава ён раптам заўважыў святло фар, накіраванае ў бок лесу. Андрэй адразу падумаў, што, па ўсёй бачнасці, машына з’ехала ў кювет. Прыпыніўся на абочыне дарогі — і хутка кінуўся на дапамогу. Па мабільным тэлефоне паведаміў у службу «101» пра здарэнне. Перакулены «Опель» ляжаў на страсе. Ля яго стаяла дзяўчына, якая некалькі мінут таму самастойна змагла выбрацца з салона аўто. Яна сказала, што ў аўтамабілі знаходзяцца яшчэ два чалавекі. Выратавальнік адкрыў пакарабачаныя дзверы і дапамог ім выйсці. Вадзіцель адчуваў сябе добра, а вось у хлопца і дзяўчыны было падазрэнне на чэрапна-мазгавыя траўмы. Кантралюючы стан пацярпеўшых, пастаянна пытаючыся, як яны сябе адчуваюць, Андрэй пасадзіў іх у сваю машыну і стаў тэлефанаваць у «хуткую». Дакладнага часу, калі медыкі прыедуць да месца ДТЗ, ніхто не ведаў. Тым больш, што сітуацыю ўскладнялі кепскія дарожныя ўмовы. Прыкінуўшы адлегласць да Мядзела і час, за які ён можа даехаць, Андрэй вырашыў сам даставіць пацярпеўшых у бальніцу. Толькі перадаўшы Вікторыю і Марка медыкам, ён пакінуў прыёмны пакой Мядзельскай ЦРБ.
— Нічога асаблівага не зрабіў, — нібы апраўдваецца Сакалдынскі. — Я ўпэўнены, што менавіта так паступіў бы кожны. Проста так супала, што мая машына пад’ехала першай. У такой сітуацыі галоўнае — не губляцца і дзейнічаць без панікі. Першае, што трэба зрабіць, гэта патэлефанаваць па нумары 101. Потым, калі не можаш аказаць іншую дапамогу, варта паспрабаваць заспакоіць пацярпеўшага, адцягнуць яго ўвагу ад здарэння. Можна задаваць самыя простыя пытанні накшталт: у якім месцы адчувае боль, як яго завуць, ці ёсць у яго сям’я, дзеці? За дзесяць гадоў работы ў МНС даводзілася сутыкацца з рознымі надзвычайнымі сітуацыямі. Таму вопыт і веды, зразумела, дапамагаюць адчуваць сябе ўпэўнена і захоўваць спакой. Але самае галоўнае, што ўсё абышлося, што ўсе засталіся жывымі…
Калі мы размаўлялі з Вікторыяй, яе першымі словамі былі: «Я вельмі рада, што магу сказаць свайму выратавальніку яшчэ раз «дзякуй»…
— Мы тады былі ў такім стане, што да канца ўсё не ўсведамлялі, — працягвае Вікторыя. — У тую раніцу кепскім было надвор’е, слізкай — дарога. Ехалі мы не хутка, нікога не абганялі. Вадзіцель проста не справіўся з кіраваннем, і нас занясло. Удар, перапалох, слабасць. Усё помніцца ўрыўкамі. Я сама выбралася з машыны, нават знайшла ў салоне тэлефон. Думала, што трэба дамоў, мужу набраць…
Практычна ў той момант да нас падбег мужчына. Ён стаў тэлефанаваць у службу выратавання, пытаўся, ці ёсць яшчэ хто ў машыне, як сябе адчуваю. Потым, прыпамінаю, ён пасадзіў мяне і Марка ў сваю машыну. Я пакінула адчыненым акно. Так было лягчэй дыхаць і галава менш кружылася. Я гаварыла, маўляў, калі вы вельмі спяшаецеся, то едзьце, мы дачакаемся медыкаў. Але ён катэгарычна сказаў, што нас не пакіне, і павёз у бальніцу. Тады я не ведала, што ён працуе выратавальнікам. Дзякуй табе, Андрэй!».

К. ДАНІЛІК.
Інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, старшы лейтэнант унутранай службы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Я ВЕЛЬМІ ўдзячна гэтаму чалавеку, удзячна Богу, што ёсць такія людзі, як ён, — добрыя, спагадлівыя. Вельмі шкадавала потым, што нават не запытала, як яго завуць. Не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика