Следчыя шукаюць кіроўцу BMW, які ўчыніў аварыю з таксі ў Мінску. 21.by

Следчыя шукаюць кіроўцу BMW, які ўчыніў аварыю з таксі ў Мінску

13.10.2017 19:43 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На фота Вячаслаў Карнеевец

13 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў пра ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да кіроўцы BMW, які справакаваў аварыю на вуліцы Кальварыйскай у Мінску. Дзякуючы паказанням відавочцаў, было ўсталявана, што гэта адміністратар цэнтра “Нардзін”, 29-гадовы грамадзянін Расіі Вячаслаў Карнеевец. Адразу пасля ДТЗ ён пакінуў месца здарэння, аднак неўзабаве быў затрыманы. У выніку медыцынскага агляду высветлілася, што Вячаслаў Карнеевец знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення (падчас першага замеру было зафіксавана 0,94 праміле алкаголю, падчас другога — 0,68). Нягледзячы на гэта, стала вядома, што следчыя цяпер шукаюць кіроўцу BMW.

“Менш за суткі таму да нас прыйшлі дакументы з органаў дазнання, — каментуе прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Юлія Ганчарова. — Увесь гэты час мы бесперапынна працавалі, але месцазнаходжанне Вячаслава Карнееўца не ўсталяванае. Згодна з атрыманымі матэрыяламі, у працэсуальным парадку ён не затрымліваўся. Цяпер органу дазнання мы накіравалі даручэнне ўстанавіць яго месцазнаходжанне. Бо звязацца з ім якім-небудзь даступным спосабам нам не ўдалося. Цяпер чакаем вынікаў гэтага даручэння. Але ў вышук ён не абвешчаны. Працэсуальна гэта крыху іншая працэдура, для таго, каб гэта зрабіць, трэба папрацаваць не 20 сутак, а больш”.

Нагадаем, ноччу 7 кастрычніка аўтамабіль BMW 650i xDrive урэзаўся ў слуп і адляцеў на машыну таксі Opel Astra, якая рухалася ў спадарожным напрамку. Кіроўца таксі у выніку быў дастаўлены ў рэанімацыю, у яго дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені, траўматычнае субарахнаідальнае кровазліццё, пласціністыя субдуральныя гематомы над левым і правым паўшар'ямі галаўнога мозга, таксама пераломы левай і правай лапатак і папярэчнага атожылка пазваночніка. Па стане на 13 кастрычніка вядома, што кіроўца таксі знаходзіцца ў коме пад кругласутачным назіраннем медперсаналу. Лекары не жадаюць рабіць ніякіх прагнозаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На фота Вячаслаў Карнеевец 13 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў пра ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да кіроўцы BMW, які справакаваў аварыю на вуліцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика