Уначы 24 кастрычніка ў Беларусі чакаецца да 7 градусаў марозу. 21.by

Уначы 24 кастрычніка ў Беларусі чакаецца да 7 градусаў марозу

23.10.2017 22:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ria.ru

Уначы 24 кастрычніка ў Беларусі чакаецца ад 1 да 7 градусаў марозу. У Брэсцкай вобласці будзе ад 0 да +3 градусаў, у Мінску — каля 0. На паўднёвым-захадзе ў начныя гадзіны і раніцай чакаецца дождж, магчымы і мокры снег. Па астатняй тэрыторыі краіны пераважна без ападкаў. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра падымецца да 7 градусаў цяпла (у сталіцы — ад +2 да +4), інфармуе БЕЛТА.

Сіноптыкі папярэджваюць, што на бягучым тыдні ў Беларусі чакаецца халоднае няўстойлівае надвор’е, з дажджамі і мокрым снегам. Першы снег у нашай краіне прагназуецца на ноч з серады на чацвер. У бліжэйшыя дні ўначы тэмпература паветра апусціцца да 6-8 градусаў марозу, удзень яна складзе 1-8 цяпла, на Брэстчыне крыху цяплей. Да канца тыдня ў Беларусі толькі крыху пацяплее, працягнуцца дажджы, будзе захоўвацца магчымасць мокрага снегу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ria.ru Уначы 24 кастрычніка ў Беларусі чакаецца ад 1 да 7 градусаў марозу. У Брэсцкай вобласці будзе ад 0 да +3 градусаў, у Мінску — каля 0. На паўднёвым-захадзе ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика