У Мінску “Робін Гуды” забралі ў кіроўцы тралейбуса талоны і раздалі пасажырам. 21.by

У Мінску “Робін Гуды” забралі ў кіроўцы тралейбуса талоны і раздалі пасажырам

30.10.2017 20:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: guvd.gov.by

У Мінску “Робін Гуды” забралі ў кіроўцы тралейбуса талоны на праезд і раздалі пасажырам. Здарэнне адбылося яшчэ 19 кастрычніка на вуліцы Прытыцкага. Мужчын дагэтуль шукае міліцыя.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС Мінска Наталля Аскірка, падчас руху па маршруце кіроўца тралейбуса быў вымушаны ад яго адхіліцца, паколькі наперадзе здарылася аварыя. Пра гэта ён паведаміў пасажырам. Аднак сярод іх знайшліся двое мужчын, якім гэта не спадабалася. На адным з прыпынкаў яны зайшлі ў кабіну кіроўцы і запатрабавалі кампенсаваць ім аплачаны праезд, паколькі новы маршрут іх не задавольваў. Яны адкрыта забралі з кабіны талоны на праезд, некалькі пакінулі сабе, а іншыя раздалі пасажырам, якія таксама былі незадаволеныя сітуацыяй.

Мінская міліцыя распаўсюдзіла фота мужчын, якія забралі ў кіроўцы талоны. Ім на выгляд 30-35 гадоў. Праваахоўнікі просяць грамадзян дапамагчы ў высвятленні іх асоб.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by У Мінску “Робін Гуды” забралі ў кіроўцы тралейбуса талоны на праезд і раздалі пасажырам. Здарэнне адбылося яшчэ 19 кастрычніка на вуліцы Прытыцкага....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика