Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

15.11.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адбылося чарговае пасяджэнне Мядзельскага грамадскага пункта аховы правапарадку. Праведзена растлумачальная работа з абавязанымі асобамі, якія згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 маюць запазычанасць перад дзяржавай за кампенсаванне затрат, панесеных на ўтрыманне ўласных дзяцей. Адбыліся таксама гутаркі з асобамі, якія знаходзяцца на прафілактычным і прэвентыўным уліках.

♦♦♦

У мінулую пятніцу аўтаклуб з канцэртнай праграмай “А ведаеш, што яшчэ будзе?” наведаў Лацвянскі дом майстра. А назаўтра, у суботу, яго сустракалі ў Занеўскай бібліятэцы-клубе, дзе сумесна з самадзейнымі артыстамі Слабадскога сельскага Дома культуры адбыўся канцэрт на тэму: “Спявай, душа народная!”.

♦♦♦

Работнікі Сырмежскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа пабывалі на спектаклі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета ў Мінску, а іх калегі са Слабадской сярэдняй школы імя Адама Гурыновіча — на канцэрце вядомага расійскага спевака і кампазітара Ігара Нікалаева ў Паставах. Дарэчы, гэтыя паездкі сталі магчымымі дзякуючы намаганням старшынь прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі, якія клапоцяцца і пра належныя ўмовы працы, і пра адпачынак членаў педкалектываў.

♦♦♦

У рамках арганізацыі Тыдня прыгажосці і здароўя ў цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Танка аформлена выстава “Модна. Карысна. Прыгожа”. З дапамогай кніг, часопісаў наведвальнікі ўстановы змогуць пачарпнуць цікавую інфармацыю наконт таго, як у хатніх умовах зрабіць макіяж, прычоску, манікюр. Акрамя таго, пазнаёмяцца з рэцэптамі пахудзення без урону для здароўя, атрымаюць карысныя парады па падтрыманні самаадчування ў норме.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося чарговае пасяджэнне Мядзельскага грамадскага пункта аховы правапарадку. Праведзена растлумачальная работа з абавязанымі асобамі, якія згодна з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика