Ці законнае назіранне?. 21.by

Ці законнае назіранне?

11.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нас на рабоце ўстаноўлена відэаназіранне. Пра гэты факт нікому з работнікаў не паведамлялася. Ніякіх папер ніхто не падпісваў. Скажыце, калі ласка, ці парушаюцца гэтым нашы працоўныя правы?
Калектыўны зварот.
На пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
— Часам арганізацыя відэаназірання з’яўляецца абавязкам юрыдычнай асобы, а іншы раз — яго правам (жаданнем). У некаторых нарматыўных прававых актах замацаваны месцы і аб’екты, дзе абавязкова павінна быць арганізавана відэаназіранне. Напрыклад, да ліку такіх, згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 года № 1164 “Аб зацвярджэнні крытэрыяў аднясення аб’ектаў да ліку належачых абсталяванню сродкамі сістэмы відэаназірання за станам грамадскай бяспекі”, аднесены стацыянарныя гандлёвыя аб’екты, у тым ліку грамадскага харчавання, установы адукацыі, арганізацыі аховы здароўя, турыстычныя аб’екты.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2013 года № 527 “Аб пытаннях стварэння і прымянення сістэмы відэаназірання ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку” ўстаноўлена, што выкарыстанне сродкаў сістэмы відэаназірання для ўласных патрэб магчыма толькі з умовай захавання правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб без урону для функцыянавання сістэмы відэаназірання ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку.
Мэтай відэаназірання не можа быць збор інфармацыі, і ён не павінен быць утоеным. Парадак вядзення відэаназірання ў арганізацыі можа быць рэгламентаваны ў лакальным прававым акце прадпрыемства (палажэнні, інструкцыі і г. д.), з якім кожны работнік мае магчамасць азнаёміцца.
Права наймальніка весці відэаназіранне за працуючымі не ўрэгулявана наўпрост працоўным заканадаўствам. Аднак пунктам 4 артыкула 222 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што кожны работнік мае права на атрыманне ад наймальніка дакладнай інфармацыі пра стан умоў працы на рабочым месцы. Такім чынам, калі відэаназіранне на вашым прадпрыемстве не з’яўляецца скрытым і ўстаноўлена не з мэтай збор асабістай інфармацыі пра работнікаў, то ніводнае з працоўных правоў не парушана.

Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нас на рабоце ўстаноўлена відэаназіранне. Пра гэты факт нікому з работнікаў не паведамлялася. Ніякіх папер ніхто не падпісваў. Скажыце, калі ласка, ці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика