Паслугу атрымай, але і плаціць не забывай…. 21.by

Паслугу атрымай, але і плаціць не забывай…

25.01.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БЯЛЯК.

Памятаеце радкі з вядомага верша “А ў нас у кватэры газ! А ў вас?”
Толькі хочацца да газавага ацяплення дадаць і іншыя выгоды, без якіх мы ўжо не можам уявіць камфортнае жыццё: электрычнасць, водазабеспячэнне, каналізацыя, вываз смецця. Праўда, апошнім часам знаходзіцца нямала жабінкаўцаў, якія забываюцца своечасова заплаціць за гэтыя паслугі.
– Колькасць асабовых рахункаў з пратэрмінаванай запазычанасцю за паслугі ЖКГ па нашай арганізацыі на пачатак года склала 1130 адзінак, з якіх 870 – не аплачаны звыш трох месяцаў, – каменціруе сітуацыю дырэктар КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” Павел Заграй. – З нядобрасумленнымі абанентамі даводзіцца змагацца рознымі спосабамі. Найперш дасылаем злосным даўжнікам папярэджанні аб пагашэнні запазычанасці і налічанай пені па аказаных жыллёва-камунальных паслугах. Аб гэтым яскрава сведчаць лічбы. Так, за мінулы год мы накіравалі 1471 папярэджанне. У аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прадстаўляем спіс адрасоў, па якіх зарэгістраваны дзеці, бацькі якіх “забываюць” аплаціць паслугі звыш двух месяцаў. Як правіла, у большасці выпадкаў гэтая мера дапамагае.
У іншых выпадках даводзіцца ісці на крайнія меры – адключаць абанентаў ад камунальных паслуг (82 адчулі гэта на сабе, яшчэ над 48 “вісіць” дамоклаў меч. Праўда, адключыць, скажам, тую ж ваду, пакуль немагчыма, бо разам з бацькамі пражываюць дзеці).
16 даўжнікоў “забыліся” аплаціць паслугі за жыллё камерцыйнага выкарыстання. На працягу мінулага года ў іх адрас выдадзены папярэджанні аб высяленні. Таксама падрыхтаваны пакет дакументаў для звароту ў суд па арэндным жыллі.
Работнікі нашай арганізацыі тлумачаць кожнаму даўжніку пра аплату пратэрмінаванай запазычанасці. Ім высланы папярэджанні з прапановай аб заліку плацяжоў шляхам здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў.
Сярод даўжнікоў не толькі фізічныя асобы, але і юрыдычныя. Сума пратэрмінаванай запазычанасці на пачатак года склала 101,73 тыс. рублёў, у асноўным даўжнікі – гэта сельгасарганізацыі. На прадпрыемствы, якія не пагасілі запазычанасць, згодна з распрацаванымі графікамі аформлены і накіраваны дакументы на прымусовае спагнанне ў эканамічны суд Брэсцкай вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана БЯЛЯК. Памятаеце радкі з вядомага верша “А ў нас у кватэры газ! А ў вас?” Толькі хочацца да газавага ацяплення дадаць і іншыя выгоды, без якіх мы ўжо не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика