Навины Мядзельшчыны. 21.by

Навины Мядзельшчыны

28.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На перыяд капітальнага рамонту будынка Мядзельскі ўчастак энергазбыту пераехаў у другое памяшканне. Зараз прыём абанентаў ажыццяўляецца па адрасе: г. Мядзел, вул. Камунальная, 7 (будынак Мядзельскага РЭСа).

***

Галоўным упраўленнем юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта 15 лютага бягучага года зарэгістравана грамадскае аб’яднанне “Футбольны клуб “Мядзел”.

***

У Палацы культуры г. Маладзечна адбыўся другі адборачны тур на Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які пройдзе сёлета ў рамках чарговага Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. У ім прынялі ўдзел і выканаўцы з Мядзельшчыны — Вольга Буянава, Ян Рубанюк, Вікторыя Стэрнад.

***

У цэнтральнай бібліятэцы імя М. Танка адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Задушэўная размова”. Першая частка мерапрыемства прысвячалася 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У другой ушаноўвалася з нагоды 80-годдзя актыўная ўдзельніца клуба Галіна Яфрэмава.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На перыяд капітальнага рамонту будынка Мядзельскі ўчастак энергазбыту пераехаў у другое памяшканне. Зараз прыём абанентаў ажыццяўляецца па адрасе: г. Мядзел,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика