На МТЗ адбыўся пажар у цэху. 21.by

На МТЗ адбыўся пажар у цэху

18.03.2018 11:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

На Мінскім трактарным заводзе адбыўся пажар у цэху кабін. Як паведамляе прэс-служба МНС, інцыдэнт здарыўся раніцай 17 сакавіка — загарэлася фарбавальная камера №1. На момант прыбыцця пажарных назіралася тленне адкладанняў фарбы ў камеры, якая не эксплуатавалася. Плошча ўзгарання склала 5 квадратных метраў.

Ніхто не пацярпеў, эвакуацыю не праводзілі, тэхналагічны працэс не спыняўся.

Меркаванай прычынай узгарання называюць парушэнне супрацьпажарных правілаў пры правядзенні агнявых працаў (вяліся працы па дэмантажы швелера пры дапамозе газавага рэзака).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС На Мінскім трактарным заводзе адбыўся пажар у цэху кабін. Як паведамляе прэс-служба МНС, інцыдэнт здарыўся раніцай 17 сакавіка — загарэлася фарбавальная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика