Журналіст газеты пабывала з аглядавай камісіяй у дамах жыхароў Конкавічаў. 21.by

Журналіст газеты пабывала з аглядавай камісіяй у дамах жыхароў Конкавічаў

24.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хутка рэагаваць у выпадку ўзнікнення ўзгарання ў домаўладанні ўдаецца далёка не кожнаму даросламу, не кажучы пра дзяцей ці старых.

Банальна, але бяду папярэдзіць прасцей, чым спыніць. Менавіта таму работа аглядавых камісій накіравана перш за ўсё на прадухіленне надзвычайных сітуацый у домаўладаннях грамадзян, якія належаць да групы рызыкі. А ў Конкавіцкім сельсавеце аглядавая працуе не толькі з групай рызыкі, але і з кожным вяскоўцам. У гэтым я ўпэўнілася, калі давялося прымаць удзел у рабоце яе 15 сакавіка.

– Насельніцтва ў нашым сельсавеце штогод памяншаецца, – гаворыць кіраўнік справамі сельвыканкама Наталля Маркавец. – Так, на сёння ў нас пражывае 600 вяскоўцаў у 286 домаўладаннях.

Работа аглядавай камісіі запланавана на першы і трэці чацвяргі месяца, але выпадае, што агляд робім і пазапланава. Няцяжка падлічыць, што за год кожную сядзібу мы маем магчымасць наведаць па некалькі разоў. І як бы жыхарам аграгарадка Конкавічы і малых вёсак сельсавета не надакучвалі нашы візіты, усё ж гэта будзе карысна абодвум бакам.

Так, на 1 сакавіка з 42 сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, наведана палова. Шматдзетных – 10 сем’яў, і да кожнай аглядавая ўжо завітала. Адзінокіх у сельсавеце 13 чалавек і да 5 з іх наведаліся. Адзінокапражываючых – 116, у 20  аглядавая была.

Асаблівых парушэнняў, са слоў Наталлі Уладзіміраўны, не выяўлена. Хіба што патрэбна набыццё і ўсталяванне 18 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

З ліпеня мінулага года за гэтым сельсаветам замацаваны малады спецыяліст РАНС, начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці  Петрыкава Аляксандр Дашкевіч. Дарэчы, у гэты сакавіцкі чацвер работа аглядавай камісіі без яго ўдзелу не абышлася. Таксама прынялі ўдзел сацыяльны работнік Таццяна Сыцько і кантралёр газавай службы Іван Міцура.

У гэты раз аглядавая камісія вырашыла наведаць домаўладанні па вуліцах Цэнтральнай і Маладзёжнай у Конкавічах. Першы візіт быў у сям’ю Марус, якая знаходзіцца на ўліку сацыяльна небяспечных. Тут двое немаўлят, над адным з якіх узяла нядаўна апеку бабуля. Асаблівых парушэнняў тут не выявілі.

Тут жа, на Цэнтральнай, пражывае сям’я Барысенка – маці і дарослы сын. Сумна, але факт, што лад жыцця ў гэтай сям’і не для прыкладу. Пра тое сведчаць фотаздымкі. Дарэчы, газавая ўстаноўка тут адключана. Што датычыць апавяшчальніка, то ён ёсць, але дзіўна было, што не спрацаваў, бо ў хаце было задымлена. Як аказалася, элемент сілкавання ў яго гаспадар паставіў толькі пры нас.

На Маладзёжнай стукалі ў дзеры ў кожную па чарзе хаты, але трапілі толькі туды, дзе гаспадары былі дома. Так, у сям’і Ільіных пражывае пяць чалавек. Нам адчыніла дзверы нявестка, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дачушкі. Сям’я на добрым рахунку, таму і лад жыцця адпаведны. Прыемна бачыць добрыя прыклады. Тое ж можна сказаць і пра сем’і Лучкіных, Аскерка, Яцкаўцоў, Абібак. Як для нас, то ў названых сем’ях парадак і дабрабыт. Але некаторым гаспадарам кантралёр газавай службы прапанаваў правесці дыягностыку газавых пліт, бо тэрмін эксплуатацыі іх перасягнуў за 20 гадоў. Дарэчы, дыягностыка платная і сума ў межах 30 рублёў.

У гэты ж дзень наведалі  Анатоля Тураўца, які пражывае адзін. Гаспадар курыць, а вось АПА, як аказалася, у доме няма. Было прапанавана набыць. Адзін пражывае і Валерый Корбут. У час нашага візіту мужчына гатаваў абед разам з дарослым унукам. Ніякіх заўваг тут па парушэнні правіл пажарнай бяспекі не выяўлена. А вось апавяшчальнік таксама прапанавалі гаспадару набыць.

Інга ГІЛЕНКА.

Фота аўтара.

IMG_1020

Вось такі небяспечны склад у вярандзе грамадзяніна Фаміна, якога, на жаль, камісія не застала дома

Кантралёр Іван Міцура правярае газавую пліту

Так не павінна быць

У сям'і Барысенка АПА працуе толькі ў час наведвання аглядавай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутка рэагаваць у выпадку ўзнікнення ўзгарання ў домаўладанні ўдаецца далёка не кожнаму даросламу, не кажучы пра дзяцей ці старых. Банальна, але бяду...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика