Скульптура ад гімназісткі. 21.by

Скульптура ад гімназісткі

29.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

280318d

Палац культуры ААТ «БелАЗ» у горадзе Жодзіне ў пачатку сакавіка сабраў пераможцаў абласнога агляду-конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей». Па традыцыі, мерапрыемства пачалося яшчэ «да параднага ўваходу»: на пляцоўцы перад Палацам культуры былі прадстаўлены лепшыя ўзоры пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.

Затое сама выстаўка была поўная цікавых і крэатыўных «пажарных» работ. Іх у абласным этапе конкурсу было больш за 500 з розных раёнаў Міншчыны. Гэта малюнкі, плакаты, мадэлі пажарнай тэхнікі, скульптуры малой формы. Юным выратавальнікам давялося прайсці праз «спробу пяра» ў намінацыях «Аповед», «Казка», «Верш».

Ва ўсіх намінацыях бралі ўдзел школьнікі Стаўбцоўшчыны. Прыемна адзначыць, што наш удзел не скончыўся на стадыі выстаўкі. У намінацыі «Скульптура малой формы» навучэнка ДУА «Гімназія № 1 г. Стоўбцы» Таіса Траскова заняла трэцяе месца і была адзначана заахвочвальным прызам «Вогненны барацьбіт». Цяпер Таіса рыхтуецца скарыць журы на ўзроўні рэспублікі. Ад душы віншуем гімназістку і жадаем ёй далейшых перамог. Акрамя таго, райаддзел па надзвычайных сітуацыях выказвае падзяку ўсім удзельнікам конкурсу, у ліку якіх у гэтым годзе і навучэнцы Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, – за іх творчы падыход да тэмы выратавання і ўвогуле працы выратавальнікаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палац культуры ААТ «БелАЗ» у горадзе Жодзіне ў пачатку сакавіка сабраў пераможцаў абласнога агляду-конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей». Па традыцыі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика