Наперад разам з БРСМ. 21.by

Наперад разам з БРСМ

30.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


Каля 200 дэлегатаў з усёй Віцебшчыны прынялі ўдзел у абласным маладзёжным форуме «БРСМ: час наперад!», які адбыўся 21 сакавіка ў Полацку. 

Пастаўшчыну на форуме прадстаўлялі першы сакратар райкама БРСМ Іна Каралёва, сакратар пярвічнай арганізацыі СШ №3 Ганна Кундро і актывістка пярвічнай арганізацыі каледжа Паліна Маісеева (на здымку). Перад яго пачаткам у фае гарадскога Палаца культуры стартавала маладзёжная акцыя “Мая малая радзіма”. Яе сутнасць заключалася ў тым, што ўсе ўдзельнікі сустрэчы наклейвалі на карту Віцебскайвобласці стыкеры (іх выдавалі падчас рэгістрацыі) з выявамі гербаў тых гарадоў, адкуль яны прыехалі.

У рамках форуму адбыліся цырымонія ўручэння маладзёжных білетаў новага ўзору і ўзнагароджанне пераможцаў абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў на лепшыя пярвічныя арганізацыі ГА “БРСМ” і “Валанцёр года — Добрае Сэрца”. У ліку прызёраў і пастаўчане. Валанцёрскі праект атрада “Праметэй” (СШ №3) заняў трэцяе месца. Трэцімі ў намінацыі “Лепшая пярвічная арганізацыя прафесіянальна-тэхнічных і сярэднеспецыяльных устаноў адукацыі” сталі навучэнцы Пастаўскага каледжа.

Цікавай і пазнавальнай атрымалася трохгадзінная творчая справаздача Полацкага райкама БРСМ. Падчас яе можна было ўбачыць крэатыўныя аўтарскія маладзёжныя праекты, якія рэалізоўваліся ў раёне ў рамках рэспубліканскага конкурсу “Полацк — маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь”.  

Завяршылася сустрэча моладзі экскурсіямі ў Сафійскі сабор, Музей беларускага кнігадрукавання, Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр.

— Паездка атрымалася цікавай і карыснай. Перадавы вопыт паспрабуем укараніць у нашым раёне, — дзялілася ўражаннямі Іна Каралёва. — Уразіла ўсё: і аўтарскія праекты, і канцэртная праграма, і экскурсіі. Спадабалася інтэрактыўная гульня, падчас якой ­удзельнікаў нашай секцыі падзялілі на дзве каманды і прапанавалі за дзесяць хвілін прыдумаць праект на тэму “Мая малая радзіма”. Мы “распрацавалі” гастранамічны тур па гарадах Прыдзвінскага краю. З яго экскурсанты даведаліся б пра традыцыйныя народныя стравы, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі вобласці, і прадпрыемствы, чыя харчовая прадукцыя добра вядомая не толькі ў вобласці і рэспубліцы, але і за мяжой. Напрыклад, пастаўскія сыры, глыбоцкае згушчанае малако.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ

Поўны матэрыял чытайце на 4-ай старонцы № 25 газеты “Пастаўскі край” ад 31 сакавіка 2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Каля 200 дэлегатаў з усёй Віцебшчыны прынялі ўдзел у абласным маладзёжным форуме «БРСМ: час наперад!», які адбыўся 21 сакавіка ў Полацку.  Пастаўшчыну на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика