Пад крыламі мудрасці і музыкі. 21.by

Пад крыламі мудрасці і музыкі

03.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Маладзечне праводзіцца адзіная ў Беларусі інтэлектуальная гульня па музычных тэарэтычных дысцыплінах.

Пад крыламі мудрасці і музыкі
"Маладзечанская газета"


Яго аўтар — пачынаючы педагог дзіцячай школы мастацтваў Дар’я Чуес. Дарэчы, родам яна з Магілёва, у Маладзечна трапіла па размеркаванні пасля заканчэння Беларускай акадэміі музыкі.

Пасадзейнічаў гэтаму праекту і раённы выканаўчы камітэт, які зацікаўлены ў падтрымцы таленавітай моладзі.

Апрабавалі інтэлектуальную гульню летась. Сёлета мерапрыемства набыло адкрыты фармат і нават сімвал – савяня (як вядома, гэта птушка асацыіруецца з мудрасцю). Акрамя гаспадароў інтэлектуальных спаборніцтваў – а гэта дзве каманды ад дзіцячай школы мастацтваў і адна ад філіяла (былой школы духавых інструментаў), у іх прынялі ўдзел прадстаўнікі адпаведных устаноў з Аляхновіч, Радашковіч, Чысці, Лебедзева, Краснага, Беразінскага, Заскавіч, далучыліся і навучэнцы з Вілейкі, Астраўца.

Турнір увабраў у сябе лепшыя традыцыі «Брэйн-рынга», «Што? Дзе? Калі?» і гульняў клуба вясёлых і знаходлівых. Удзельнікам давялося пераадолець 11 этапаў. Сярод найбольш складаных заданняў было напісаць музычны дыктант на слых, адшукаць і выправіць памылкі ў акордах і інтэрвалах, пазнаць на партрэтах кампазітараў.  

Ацэньвала ўдзельнікаў гульні незалежнае журы – выкладчыкі Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага і Мінскага музкаледжа імя М.І. Глінкі. Мацнейшай за іншых аказалася каманда «Сёмая паралель» нашай дзіцячай школы мастацтваў. У яе складзе выключна будучыя выпускнікі. Цяпер у іх апошні, сёмы, год навучання, адсюль і пайшла назва каманды. Дапамагалі рыхтавацца старшакласнікам педагогі Людміла Гладкая, Вольга Вархаповіч і Алена Каралёва.

Пераможцы атрымалі сімвалічныя статуэткі інтэлектуальнай гульні з выявай савяня, медалі і дыпломы. Праект будзе працягвацца і развівацца.        

Поўнасцю матэрыял змешчан ў "МГ" за суботу. 31.03.2018 г.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/obrazovanie/item/2578-pad-krylami-mudrastsi-i-muzyki.html#sigProId0f32e5e30f

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маладзечне праводзіцца адзіная ў Беларусі інтэлектуальная гульня па музычных тэарэтычных дысцыплінах. Яго аўтар — пачынаючы педагог дзіцячай школы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика