У гэтым годзе спаўняецца 555 гадоў з дня заснавання мсціслаўскага Свята-Троіцкага храма. 21.by

У гэтым годзе спаўняецца 555 гадоў з дня заснавання мсціслаўскага Свята-Троіцкага храма

18.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У гэтым годзе спаўняецца 555 гадоў з дня заснавання Свята-Троіцкага храма. За сваю шматвяковую гісторыю ён перажыў усе падзеі, звязаныя з гісторыяй горада.


Падчас вайны 1654-1667 гг. храм разам з горадам быў знішчаны, знішчаўся ён і войскамі Пятра I у 1708 годзе. Потым адноўлены. Спачатку ён быў драўляным, а ў 1825 годзе пачалося будаўніцтва мураванага храма па праекце губернскага архітэктара Раеўскага. У гэты час Мсціслаў уваходзіў у склад Расійскай імперыі. Мсціслаўскі князь Іван Юр’евіч разам са сваёй жонкай і дзецьмі пабудаваў на сваім двары царкву ў імя Прасвятой Троіцы. Ён стаў мсціслаўскім князем у 1460 годзе. Відаць, храм быў пабудаваны паміж 1460-1463 гг. Мяркуюць, што ў 1463 годзе адбылося асвячэнне і ў храме пачаліся службы. Захавалася крыніца, датуемая 1463 г., у якой гаворыцца пра наданні на мсціслаўскі Свята-Троіцкі храм. Для забеспячэння яго дзейнасці княжацкая сям’я зрабіла наданні на храм.

У ім налічвалася 7 алтароў: Святой Троіцы, Уваскрэсення Хрыстова, Дабравешчання, Успення Багародзіцы, Усекнавення галавы Іаана Хрысціцеля, Святым Спаведнікам, вялікамучаніка Кіпрыяна і мучаніцы Іусцінні.

Сярод даннікаў Троіцкага храма ёсць «колотовины дети и их суседи подлужы». Можа, дзеці таго Калатовіна, ад якога пайшла назва в. Калатовіна, «суседи подлужы» — жыхары сучаснай вёскі Падлужжа. Яны разам павінны былі даваць на Свята-Троіцкую царкву 5 кадзей мёду, 2 дзежкі хмелю, 15 грошай, вызваляліся ад іншых работ і падаткаў на карысць князя.

Згадваецца населены пункт Супрочанкі, сугучны назве сучаснай в. Сапрынавічы, з якіх на царкву павінна было ісці штогод 5 кадзей мёду, 2 дзежкі хмелю і 15 грошай. У адрозненне ад «калатовіных дзяцей і падлужан» яны не вызваляліся ад іншых павіннасцей на карысць князя.

Абушкіны дзеці з Вехры, пад якой, верагодна, трэба бачыць в. Старыя Віхраны, давалі на царкву кадзь мёду, дзежку хмелю і 5 грошай. З Парадніна на Шышкінічах давалі 3 кадзі, 3 дзежкі хмелю і 12 грошай. Гэтыя людзі — Абушкіны і Шышкінічы — павінны былі несці службу на карысць мсціслаўскага князя.

Княжацкая сям’я давала на карысць Свята-Троіцкай царквы 140 дзежак яравога жыта. Калі столькі жыта ў Мсціславе не было, то дазвалялася ўзяць 2 рублі грошай з двара Княжыч (былой в. Князішчава). Жыта дзялілі паміж усімі святарамі Мсціслава. Яны павінны былі штодня служыць «за душы родичовъ нашыхъ».

У XVI стагоддзі мсціслаўскі князь Міхаіл Іванавіч не толькі аднавіў храм, але і пабудаваў у ім алтары св. Арцемія і св. мучаніцы Васілісы.

У Свята-Троіцкай царкве налічвалася 9 алтароў, была яна саборным і самым вялікім храмам горада.

Улічваючы тое, што князь нічога не надаў на новыя прастолы, княгіня Ульяна надала ім чалавека ў Данілаўскім «накашы» (наваколле в. Данілаўск) з усімі яго землямі, з якіх на храм павінны былі ісці мёд і «вара». З двара Пацкава запісала дзежку пшаніцы, якая выкарыстоўвалася пры вырабе прасфор і куцці па суботах. За гэтыя наданні княгіня абавязала святароў па суботах служыць «за родителей нашыхъ», а ў нядзелю «за насъ и за потомковъ нашыхъ Бога просити».


Реконструкция храма. 2016 год

У 2016 годзе храм быў адноўлены і асвечаны 24 верасня ў гонар Сілуана Афонскага ў дзень памяці святога.

З гэтага часу ён лічыцца апекуном нашага горада. Асвячэнне храма адбылося ў год 1000-годдзя прысутнасці рускага манаства на Святой Гары Афон. Зараз у храме размешчаны духоўна-асветніцкі цэнтр, працуе нядзельная школа, праходзяць службы. 

Андрэй МЯЦЕЛЬСКІ,
кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе спаўняецца 555 гадоў з дня заснавання Свята-Троіцкага храма. За сваю шматвяковую гісторыю ён перажыў усе падзеі, звязаныя з гісторыяй горада. Падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика