Конкурсы. 21.by

Конкурсы

07.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СЭРЦЫ, АДДАНЫЯ МУЗЫЦЫ

«Таленты юных сэрцаў» – такую назву мае Адкрыты рэспубліканскі фестываль-конкурс выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах, які праходзіць у Смалявічах. Сёлета ён адбыўся трэці раз і быў прысвечаны 40-гадоваму юбілею народнага духавога аркестра Смалявіцкага гарадскога Дома культуры.

На конкурс сабраліся юныя выканаўцы на флейце, габоі, кларнеце, фагоце, саксафоне, валторне, трубе, трамбоне, тэнары-горне, барытоне, дудцы, жалейцы, ударных інструментах. Сваё выканальніцкае майстэрства прадэманстравалі маладыя таленты з усёй Беларусі.

Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі юных выканаўцаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Гэта пацверджана і лаўрэацкімі дыпломамі. З сямі ўдзельнікаў конкурсу, якіх падрыхтаваў выкладчык Раман Бець, чатыры атрымалі высокія ўзнагароды лаўрэатаў. Лаўрэацкімі дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны трубачы Вадзім Босы, Кацярына Кутас, валтарніст Глеб Жыбуль, лаўрэацкім дыпломам ІІІ ступені – трубач Кацярына Рылко. Лаўрэацкі дыплом І ступені журы прысудзіла выканаўцу на эўфоніуме Іллі Янюку. Лаўрэацкі дыплом ІІІ ступені атрымала саксафаністка Ганна Булаш. Абое гэтыя пераможцы – вучні Уладзіміра Татарыцкага.

Дыпломамі конкурсу ўзнагароджаны саксафаніст Мацвей Кобрык (выкладчык У. М. Татарыцкі), Віктар Бець, Максім Макарэвіч, Ульяна Аслюк (выкладчык Р. В. Бець), Данііл Шарапа, Арцём Босы, Анастасія Дзядзейка (выкладчык Ю. А. Князюк).

Журы прызнала высокі ўзровень падрыхтоўкі вучняў выкладчыкамі і прафесіяналізм канцэртмайстраў Наталлі Сінягуб, Людмілы Новікавай, Валянціны Ляхоўскай, Ірыны Тукач, Жанны Ярошык.

Таленавітых дзяцей чакаюць новыя конкурсы, да якіх яны рыхтуюцца, асвойваючы новыя складаныя музычныя творы.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

ФЕСТЫВАЛЬНЫ ПОСПЕХ БАЯНІСТАЎ

У Навагрудскай дзіцячай музычнай школе адбыўся V Адкрыты рэгіянальны фестываль «Радуга надзей» сярод навучэнцаў дзіцячых музычных школ і дзіцячых школ мастацтваў у намінацыях: «Баян», «Акардэон», «Ансамбль».

У фестывалі прынялі ўдзел 39 баяністаў, 22 акардэаністы, 10 ансамбляў з Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай абласцей. Ацэньвала выступленне канкурсантаў высокапрафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі лаўрэат міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Плігаўка і кампазітар Уладзімір Грушэўскі.

Стаўбцоўскую дзіцячую школу мастацтваў прадстаўлялі пяць вучняў. Вельмі прыемна, што іх выступленні былі паспяховымі. Кожны з навучэнцаў выступаў у сваёй узроставай групе. У групе А лаўрэатам І ступені стала Ксенія Стонька (выкладчык С. В. Крамко), у групе В першае месца ў Аляксандра Уласіка (выкладчык Л. С. Крамко), у групе С – трэцяе месца ў Ганны Абрамовіч (выкладчык Л. С. Крамко), у групе Д – першае месца ў Дзмітрыя Хвалея (выкладчык С. В. Крамко). Грамату за ўдзел у конкурсе атрымаў Ціхан Ланкевіч (выкладчык Л. С. Крамко).

Нам вельмі прыемна за поспех нашых юных музыкантаў, якія на працягу ўсяго навучальнага года пастаянна ўдзельнічалі ў конкурсах і ў скарбонку ўзнагарод Стаўбцоўшчыны паклалі свае важкія лаўрэацкія дыпломы. Каб перасягнуць у майстэрстве сваіх сапернікаў падчас музычных спаборніцтваў, патрэбна мець высокі прафесіяналізм, добрую падрыхтоўку, што патрабуе вялікіх намаганняў і працы.

Пасля конкурсных выступленняў адбыўся канцэрт Уладзіслава Плігаўкі.

Завяршыўся фестываль узнагароджаннем пераможцаў. За прафесіянальную падрыхтоўку навучэнцаў да фестывалю граматы атрымалі і іх выкладчыкі.

Людміла КРАМКО,выкладчыца Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СЭРЦЫ, АДДАНЫЯ МУЗЫЦЫ «Таленты юных сэрцаў» – такую назву мае Адкрыты рэспубліканскі фестываль-конкурс выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика