Інфармбюро. 21.by

Інфармбюро

11.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ДЗЕ ГЭТАЯ ВУЛІЦА, ДЗЕ ГЭТЫ ДОМ?

У плане падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва, які пройдзе ў нашай рэспубліцы ў кастрычніку 2019 года, на сёння актуальная задача – навесці парадак у адраснай гаспадарцы. Найперш павінны быць адрасныя ўказальнікі на ўсіх будынках населенага пункта. Гэта аншлаг-табліцы, на якіх напісаны назва вуліцы і нумар дома. Адзін дом – адзін аншлаг. У шматпавярховых, многакватэрных дамах над уваходам у кожны пад’езд павінна быць устаноўлена табліца з нумарамі кватэр, размешчаных у гэтым пад’ездзе. Перапісчыкі, перад якімі стаіць задача пастукацца літаральна ў кожныя дзверы, не павінны гадаць: дзе гэты дом, які пад’езд ці кватэра?

З тым, што на кожным доме павінна быць табліца з нумарам і назвай вуліцы, не стане спрачацца, напэўна, ніхто. Ды і гасцям горада зручна, калі адрас можна знайсці хутка і без праблем. І калі паштальён, які штодзённа абыходзіць вуліцу, можа запомніць, хто і дзе жыве, то работнікі экстранных службаў – наўрад. Адсутнасць нумарацыі можа прывесці да непапраўных наступстваў, калі, скажам, нясвоечасова аказваецца экстранная медыцынская дапамога з-за доўгага пошуку патрэбнага дома.

Работнікамі аддзела статыстыкі штомесячна праводзіцца выбарачная праверка адраснай гаспадаркі ў Стоўбцах. Па стане на 1 красавіка 2018 года праверана 1326 жылых дамоў, з іх – 1250 у прыватным сектары. На многіх дамах устаноўлены новыя каляровыя аншлагі. Аднак выяўлены і недахопы. Адсутнічалі нумарныя знакі на 268 прыватных дамах (21,4% ад правераных). Практычна на ўсіх адміністрацыйных будынках горада таксама адсутнічаюць аншлагі. Варта напомніць, што адказнасць за ўстаноўку і змест аншлага з найменнем элемента вулічна-дарожнай сеткі, дамавых знакаў нясуць уладальнікі будынкаў па прыналежнасці.

У сувязі з гэтым звяртаемся да домаўладальнікаў з просьбай ухіліць недахопы ў адраснай гаспадарцы ў бліжэйшы час з мэтай паспяховага правядзення перапісу насельніцтва.

Аддзел статыстыкіСтаўбцоўскага раёна

 

ПРАЙСЦІ ПРАВЕРКУ ВЕДАЎ

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» прадугледжвае, што кіраўнікі арганізацый, іх намеснікі, якія адказваюць за арганізацыю аховы працы, галоўныя спецыялісты арганізацый, работнікі службаў аховы працы (спецыялісты па ахове працы), члены камісій арганізацый праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведных камісіях вышэйстаячых арганізацый. Калі арганізацыя не падпарадкавана рэспубліканскаму органу дзяржаўнага кіравання, другой вышэйстаячай арганізацыі, то праверка ведаў па пытаннях аховы працы вышэйуказаных асоб праводзіцца ў адпаведных камісіях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. На тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна гэта камісія для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы райвыканкама.

Інструкцыя абавязвае праходзіць праверку ведаў па пытаннях аховы працы не пазней аднаго месяца з дня назначэння на пасаду і перыядычна, у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, але не радзей аднаго раза ў тры гады.

Заява для праходжання праверкі ведаў з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, пасады кіраўніка (службовай асобы), якому неабходна прайсці праверку ведаў, прадастаўляецца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 40, каб. 6). Форма заяўкі, графік работы камісіі і пытанні для падрыхтоўкі размешчаны на сайце райвыканкама. Пры сабе неабходна мець дакумент, які засвядчае асобу.

Дарэчы, пры неабходнасці можна прайсці навучанне па пытаннях аховы працы ў вучэбных установах, якія маюць ліцэнзію на даны від дзейнасці. У такім выпадку прадастаўляецца і копія дакумента аб навучанні.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 51-5-59, 51-5-62, электронны адрас – Z20@mintrud.by.

Людміла Магер, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

 

СРОКИ ПОДКЛЮЧЕНИЯ КАССОВОГО ОБОРУДОВАНИЯ К СИСТЕМЕ КОНТРОЛЯ

Для юридических лиц, осуществляющих деятельность в городах районного подчинения: с 1 июня 2018 года наличные денежные средства и (или) банковские платежные карточки принимаются с использованием кассового оборудования с установленным средством контроля налоговых органов (СКНО).

Для юридических лиц, осуществляющих деятельность на всей территории Республики Беларусь: с 1 июля 2018 года наличные денежные средства и (или) банковские платежные карточки принимаются с использованием кассового оборудования с установленным средством контроля налоговых органов   (СКНО).

При наличии заключенного с РУП «Информационно издательский центр по налогам и сборам» гражданско-правового договора на установку, обслуживание, снятие СКНО юридические лица, осуществляющие деятельность в городах районного подчинения, и юридические лица, осуществляющие деятельность на всей территории Республики Беларусь, вправе использовать кассовое оборудование без установленного СКНО до 1 декабря 2018 г., и до 1 января 2019 г. соответственно.

Подключение кассового оборудования к системе контроля кассового оборудования (СККО) осуществляется в сроки, установленные графиками, разработанными РУП «Информационно-издательский центр по налогам и сборам». Графики на подключение кассового оборудования к СККО размещены на сайте РУП «Информационно-издательский центр по налогам и сборам» – httр://skko.by/.

Субъект хозяйствования обязан обеспечить готовность кассового оборудования для подключения его к СККО в установленные графиками сроки. Кассовое оборудование, не обеспечивающее возможность установки СКНО и функционирования с СККО, будет подключаться в последнюю очередь.

Обращаем внимание, что сроки подключения кассового оборудования к СККО являются предельными и больше переноситься не будут.

За использование кассового оборудования без СКНО по истечении установленных законодательством сроков юридические лица будут привлекаться к административной ответственности, предусмотренной частью 1 статьи 12.20 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях, в виде штрафа от 10 до 200 базовых величин.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДЗЕ ГЭТАЯ ВУЛІЦА, ДЗЕ ГЭТЫ ДОМ? У плане падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва, які пройдзе ў нашай рэспубліцы ў кастрычніку 2019 года, на сёння актуальная задача –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика