Сімвалы надзеі і дабра. 21.by

Сімвалы надзеі і дабра

16.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Карані беларускай дзяржаўнасці і вытокі нацыянальнай самабытнасці, слаўная шматвекавая гісторыя з яскравымі старонкамі мужнасці і гераізму ў часы выпрабаванняў і вялікімі здзяйсненнямі ў гады станаўлення… Усё гэта знайшло сваё ўвасабленне ў дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, якія замацавалі суверэнітэт нашай краіны і красамоўна сцвярджаюць, што беларускі народ — гаспадар на сваёй зямлі, здольны вырашыць, як лепш уладкаваць свой дом і якім шляхам ісці. Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адсвяткавалі на Кобрыншчыне 13 мая.

На святочнае мерапрыемства на плошчы Леніна сабраліся прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улад раёна, сацыяльных службаў і сілавых структур, прафсаюзаў, бізнесу, члены грамадскіх аб’яднанняў – Кобрынска-Маларыцкай міжраённай структуры ДТСААФ, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і раённага камітэта ГА “БРСМ”, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы.

У пачатку ўрачыстасці са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Ён падкрэсліў вялікую значнасць дзяржаўнай сімволікі і яе сэнс для кожнага беларуса. Яркія рысы герба і сцяга не проста пазнавальныя. Яны выклікаюць асаблівыя пачуцці гонару за сваю сінявокую Радзіму.

Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было дадзена дырэктару УА “Кобрынскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сферы абслугоўвання” Віктару Нічыпаруку і вучню 11 класса ДУА “Павіццеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, пераможцу абласной канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў “З навукай у будучыню” Арцёму Брыштэну.

Далей надышоў час для ўзнагарод. Іх у гэты святочны дзень атрымалі пераможцы спаборніцтваў за лепшыя дасягненні ў працоўнай і грамадскай дзейнасці ў 2017 годзе, чые фотаздымкі занесены на Дошку гонару Кобрынскага раёна.

Затым імправізаваную сцэну на плошчы запоўніла таленавітая моладзь, якая падарыла прысутным прыгожы канцэрт з яркіх вакальных і харэаграфічных кампазіцый. А цудоўнае сонечнае надвор’е, яркая веснавая зеляніна, прыгажосць роднага горада дабавілі да святочнага настрою яшчэ больш пазітыву і асалоды ад таго, што мы жывем у цудоўнай краіне з мілым сэрцу імем Беларусь.




































Жанна ЕЛІЗАРАВА.

ЗДЫМКІ аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сімвалы надзеі і дабра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика