Сямейная рэліквія як сведак гісторыі

У кожнай хаце жыхара нашай краіны ёсць рэчы, якія беражліва перадаюцца ад аднаго пакалення да другога. Чаму мы беражом гэтыя рэчы? Можа таму, што яны цікавы не толькі з гістарычнай кропкі погляду, як прадметы культуры, быту, але і каштоўныя, як памяць аб нашых продках? І гэтыя рэчы завуцца проста – РЭЛІКВІЯ. А что ж гэта такое? Рэліквія – асабліва шануемы прадмет, які захоўваецца як памяць аб мінулым.

Удзельнікі краязнаўчага гуртка “Нашы карані” “Трасцінскага ВПК (кіраўнік Ігнаценка А.М.) вырашылі даведацца ў вучняў і настаўнікаў школы, ці ёсць у іх сямейныя рэліквіі?
Для гэтага ў школе была арганізавана акцыя “Мая сямейная рэліквія”, мэтай якой стала вызначэнне каштоўнасці сямейных рэліквій у захаванне памяці аб нашых продках, іх традыцыях. Дадзенае мерапрыемства было прыурочана да Міжнароднага дня сям’і.
У ходзе акцыі вучні і настаўнікі пазнаёміліся з цікавымі рэчамі, якія захоўваюцца ў сем’ях жыхароў в. Трасціно. Сярод іх былі фотакарткі 30-50-х гг. XX ст., даматканыя ручнікі, талеркі часоў ГДР з кляймом нямецкай фірмы “KAFLA”, дзяржаўныя ўзнагароды часоў СССР і інш. Але самай цікавай рэччу аказалася сямейная рэліквія настаўніцы Барысенка С.В. – пашпарт грамадзяніна СССР ад 1938 г.! Высветлілася, што ён належыў Барысенка Грыгорыю Іванавічу. Лёс гэтага чалавека быў незвычайна складаны і цікавы (дарэчы, яго жыццё было пакладзена ў аснову даследчай працы па гісторыі).
Такім чынам, кожная зберажоная рэч – гэта сведак нечага асабістага жыцця, сведак гісторыі. А гэта значыць, што сямейныя рэліквіі трэба захоўваць, каб не парвалася сувязь пакаленняў.

А якія рэліквіі захоўвае ваша сям’я?

Таццяна Барыбкіна, настаўнік гісторыі Трасцінскага ВПК