Марыць звязаць жыццё з хіміяй. 21.by

Марыць звязаць жыццё з хіміяй

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уступная кампанія гэтага года толькі набірае абароты, а адзінаццацікласніцу гімназіі №7 Анастасію Смаленскую ужо можна лічыць студэнткай хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Засталіся толькі фармальнасці залічэння. Права паступлення ў ВНУ на профільную спецыяльнасць без цэнтралізаванага тэсціравання яна атрымала як уладальніца дыпломаў ІІ ступені рэспубліканскай прадметнай алімпіяды і 52-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды школьнікаў па хіміі.

Марыць звязаць жыццё з хіміяй
"Маладзечанская газета"



Да гэтага поспеху яна ішла чатыры гады. А цікавасць да хіміі, як заўважае Насця, справакавала няўдача — калі самастойную работу напісала на «двойку». «Я тады прыйшла пасля хваробы не падрыхтаваная да ўрока. Думала, «пранясе», — цяпер ужо з усмешкай успамінае дзяўчынка. Насця з азартам узялася за выпраўленне нізкай адзнакі і нечакана для сябе захапілася прадметам. Але, напэўна, інакш і не магло быць.
Яе выкладчыца Наталля Пашчук, якая выхавала не адно пакаленне юных хімікаў, умее абудзіць цікавасць да прадмета.

У алімпіядах дзяўчынка пачала ўдзельнічаць з восьмага класа: тады, адолеўшы праграму за дзявяты, заваявала дыплом ІІІ ступені на «вобласці». Пасля вынікі штораз былі вышэйшыя.

Нарэшце сёлета яна трапіла ў лік пераможцаў на «рэспубліцы» і па выніках 52-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды школьнікаў па хіміі, якая нядаўна адбылася ў Мінску. На гэты інтэлектуальны турнір з’ехаліся 132 старшакласнікі пераважна з рэспублік постсавецкай прасторы, а таксама з Ізраіля і Саудаўскай Аравіі. Спаборніцтвы доўжыліся на працягу трох дзён, прадугледжваліся два тэарэтычныя туры і практычны. Дарэчы, удзельнікі маглі выбраць мову прадстаўлення заданняў і адказаў на іх. Многія аддалі перавагу сваёй роднай. З перакладамі дапамаглі валанцёры. Анастасія зазначае, што на рэспубліканскай алімпіядзе пытанні больш простыя за тыя, што былі на Мендзялееўскай. Але яна з імі справілася.
Штодзень да турніру (зрэшты, як і заўсёды) яна рыхтавалася па чатыры гадзіны на дзень. Гаворыць, што матэрыял лепш засвойваецца пад музыку – джаз або блюз. Іншым разам на музіцыраванне пераключаецца і сама: Насця самастойна асвоіла азы ігры на гітары, ёй блізкі жанр бардаўскай песні.

Безумоўна, штудзіравала літаратуру разам з Наталляй Пашчук. А таксама з яшчэ адной  «зорнай» выхаванкай гэтай настаўніцы — ранейшай пераможцай шматлікіх алімпіяд, у тым ліку Мендзялееўскай, Аляксандрай Радчанка (цяпер яна вучыцца на 4-м курсе хімфака БДУ). Ацэньвалі юных інтэлектуалаў выкладчыкі і студэнты-старшакурснікі БДУ і Маскоўскага дзяржуніверсітэта імя М. Ламаносава. Свой прафесійны шлях Насця марыць звязаць з навуковай дзейнасцю ў галіне арганічнай хіміі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уступная кампанія гэтага года толькі набірае абароты, а адзінаццацікласніцу гімназіі №7 Анастасію Смаленскую ужо можна лічыць студэнткай хімічнага факультэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика