Клопаты сялянскія. 21.by

Клопаты сялянскія

23.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗАЙМАЦЦА І НАСЕННЯВОДСТВАМ

На мінулым тыдні ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа» прайшоў семінар-нарада, на якім пільная ўвага ўдзялялася вырошчванню новых перспектыўных відаў шматгадовых траў. Вёў семінар старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Юрый Мікалаевіч засяродзіў ўвагу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на тым, што патрэбна разнастайваць травастой на сенажацях і пашах, выкарыстоўваючы новыя, багатыя бялком віды шматгадовых траў. А таксама самім актыўна займацца іх насенняводствам, бо каштуе насенне траў даволі нятанна. Удзельнікі мерапрыемства пабывалі на кармавых угоддзях гаспадаркі. А іменна на тых палях, дзе вырошчваюцца ў сумесях райграс, фестулоліум і канюшына лугавая, фестулоліум у сумесі з райграсам. А таксама на ўчастку, дзе пасеяны на насенне канарэечнік трыснёгападобны. Аб тэхналогіі яго вырошчвання расказаў галоўны аграном гаспадаркі Аляксей Чандакоў. Гэтая злакавая шматгадовая трава ўстойлівая да засухі, можа расці на тарфяна-балотных глебах, у поймах рэк і мае высокую ураджайнасць. Аб вырошчванні траў гаварыў і першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Колясень.

Пр

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА(ІНФАРМАЦЫЯ НА 21 МАЯ)

Першы ўкос траў у гаспадарках раёна праведзены на 3226 гектарах, што складае 23,9 працэнта да плана. Лідзіруюць па тэмпах корманарыхтоўшчыкі ААТ «Жацерава», на другім і трэцім месцах працаўнікі ААТ «Вялікі Двор» і «Вішнявецкі-агра».

Травы ўбраны з паловы скошанай плошчы – 1593 гектараў.

У ААТ «Вішнявецкі-агра» і «Радзіма Якуба Коласа» закладваюць сена, усяго насушана 37 тон.

Закладзена 8752 тоны сенажу. Запрасавана ў палімерную плёнку 1533 тоны, найбольш – у ААТ «Каганец» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». Закручана ў палімер і 553 тоны сіласу з азімай свірэпіцы.

У ААТ «Жацерава» нарыхтавана 3188 тон сенажу, гэта 38 працэнтаў да плана. На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае па 4,47 цэнтнера кармавых адзінак.

Шматгадовыя травы занялі плошчу 3121 гектар. У гаспадарках пасеяна звыш 370 гектараў люцэрны, выканалі планы ААТ «Жацерава», «Каганец», «Радзіма Якуба Коласа», «Шашкі», «Рубяжэвічы» і «Налібакі Агра».

Аднагадовыя травы размясціліся на 2623 гектарах, што складае 79,6 працэнта. У ААТ «Жацерава» план перавыканы ў тры разы. Завяршылі сяўбу на запланаваных участках ААТ «Агранёманскі», «Рубяжэвічы», «Радзіма Якуба Коласа».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗАЙМАЦЦА І НАСЕННЯВОДСТВАМ На мінулым тыдні ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа» прайшоў семінар-нарада, на якім пільная ўвага ўдзялялася вырошчванню новых перспектыўных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика