“Мой горад — мая любоў”. Прайшоў заключны этап алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа. 21.by

“Мой горад — мая любоў”. Прайшоў заключны этап алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа

25.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У замку Радзівілаў у Нясвіжы прайшоў другі, заключны, этап алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа “Мой горад — мая любоў” (фота 2), арганізаванай сумесна Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Нясвіж” і аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Яна адбылася ўжо ў пяты раз і сёлета набыла статус міжнароднай, прыняўшы ў шэрагі сваіх удзельнікаў школьнікаў з Латвіі.


Фота 1

Першым этапам алімпіяды стаў інтэрнэт-тур, у якім удзельнічалі вучні нашага, Уздзенскага і Капыльскага раёнаў, а таксама горада-партнёра Нясвіжа — латышскага Аўцэ. Дамова аб  удзеле ў алімпіядзе школьнікаў з гэтага горада была дасягнута падчас візіту дэлегацыі Нясвіжчыны ў Аўцэ ў верасні мінулага года. Заданні былі разасланы ўсім        удзельнікам па электроннай пошце, і тыя, хто набраў найбольшую колькасць балаў, атрымалі запрашэнне да ўдзелу ў другім этапе, які праходзіў непасрэдна ў Нясвіжы.

Пытанні алімпіяды дазволілі яе ўдзельнікам праверыць свае веды па самых важных момантах з гісторыі і культуры нашага горада — ад даты яго заснавання да прозвішчаў ганаровых грамадзян.

У склад журы, якое ўзначаліла загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Вайтовіч (на фота 1), увайшлі старшы навуковы супрацоўнік Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Шкрабіна, старшыя навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Андрэй Блінец і Вячаслаў Мазалеўскі, настаўніца гісторыі СШ №1 г. Нясвіжа Валянціна Хілько.



Фота 2

У выніку два першыя месцы былі прысуджаны вучням першай Нясвіжскай школы Анастасіі Лобавай (на фота 1) і Ільі Кухто (фота 3), чатыры другія месцы — яшчэ адной прадстаўніцы СШ №1 г. Нясвіжа Дар’і Петручэня, Святлане Дэмух і Марыі Панаевай з СШ №3 г. Нясвіжа, а таксама гімназістцы Маргарыце Бядуля.



Фота 3

Трэцяе месца раздзялілі паміж сабой Аліна Сідаровіч з СШ №4 г. Нясвіжа, Надзея    Русак з СШ №3 г. Нясвіжа, Аляксандра Мажылоўская з Ліпскага НПК дз/с-СШ, Дзіяна Шышко з Азёрскай СШ Уздзенскага раёна, Павел Юнкевіч з Салтанаўшчынскага НПК дз/с-СШ і Аманда Бекерэ з Аўцкай СШ. Яны ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеняў. Астатнія вучні атрымалі дыпломы ўдзельнікаў, і ўсе без выключэння — памятныя падарункі ад НГКМЗ “Нясвіж”.

Соф’я  ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У замку Радзівілаў у Нясвіжы прайшоў другі, заключны, этап алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа “Мой горад — мая любоў”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика