Калі прафілактыка недастатковая. 21.by

Калі прафілактыка недастатковая

27.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка выканання Заямнаўскім і Наваколасаўскім сельскімі выканаўчымі камітэтамі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў».

Аналіз паказаў, што на падведамаснай Заямнаўскаму сельвыканкаму тэрыторыі за 2017 год зарэгістравана 49 злачынстваў, ці 9 працэнтаў ад іх агульнай колькасці, адзначаных на тэрыторыі раёна. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў сярод сельвыканкамаў раёна. Вялікая колькасць крадзяжоў на працягу раду гадоў (у 2015 г. – 29, у 2016 і 2017 – па 23). Такая негатыўная тэндэнцыя працягнулася і ў студзені – сакавіку 2018 года.

Так, за тры месяцы бягучага года на тэрыторыі сельсавета зарэгістравана сем злачынстваў, на два больш, чым за такі ж перыяд летась. Такая абстаноўка сведчыць аб наяўных праліках у прафілактычнай рабоце.

У ходзе вывучэння запланаваных саветам АПАП Заямнаўскага сельвыканкама мерапрыемстваў устаноўлена, што пры іх распрацоўцы старшынёй савета не ўдзелена належная ўвага негатыўным тэндэнцыям у структуры злачыннасці на падведамаснай тэрыторыі. У тым ліку рэцыдыўнай, а таксама па пытаннях забеспячэння маёмаснай бяспекі грамадзян і папярэджання злачынстваў сярод уласнасці – крадзяжоў.

Непрыданне саветам АПАП праблеме рэцыдыўнай злачыннасці належнай увагі, непрыняцце канкрэтных скаардынаваных мер на яе папярэджанне і прафілактыку садзейнічалі росту злачынстваў указанай катэгорыі, колькасць якіх па выніках трох месяцаў бягучага года склала 9 (у студзені – сакавіку 2017 – 1).

У ходзе праверкі дзейнасці Наваколасаўскага сельвыканкама выяўлены факты непрыняцця саветам АПАП мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, што ўчынены асобамі, паводзіны якіх у грамадскіх месцах давалі падставы меркаваць аб магчымасці ўчынення імі грамадска-небяспечных дзеянняў, злачынстваў.

Пры вывучэнні пратаколаў пасяджэнняў савета АПАП Наваколасаўскага сельвыканкама таксама выяўлены недахопы ў іх афармленні і правядзенні пасяджэнняў. Неналежным чынам аналізуецца крымінагенная абстаноўка на замацаванай за саветам АПАП тэрыторыі. Не на належным узроўні арганізавана работа з насельніцтвам па выяўленні асоб, якія парушаюць грамадскі парадак, а таксама схільных да ўчынення рознага роду правапарушэнняў і злачынстваў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, злоўжываюць спіртнымі напіткамі, непрацаўладкаваны.

Па выніках праверкі пракуратура раёна старшыні райвыканкама ўнесла прадстаўленне аб ухіленні парушэнняў заканадаўства па прафілактыцы правапарушэнняў, прычын і ўмоў, што ім садзейнічаюць.

Яўген АСОСАЎ, памочнік пракурора Стаўбцоўскага раёна

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка выканання Заямнаўскім і Наваколасаўскім сельскімі выканаўчымі камітэтамі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика