Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

20.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі з упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, у чэрвені на базе ўстаноў адукацыі азёрнага краю функцыянуе 12 лагераў з дзённым і 4 — з кругласутачным знаходжаннем. У першых з іх праходзіць аздараўленне 461 дзіця, у другіх — 140.

***

26 чэрвеня адвакаты юрыдычнай кансультацыі раёна з нагоды Дня стварэння адвакатуры Рэспублікі Беларусь будуць весці бясплатны прыём маламаёмасных грамадзян, даваць ім кансультацыі і парады. Па юрыдычную дапамогу можна звяртацца з 9 да 17 гадзін па адрасе: г. Мядзел, вул. 17 верасня, 2, другі паверх.

***

На мінулым тыдні ў Нарацкай пасялковай, Занарацкай, Сваткаўскай і Будслаўскай сельскіх бібліятэках адбыліся творчыя сустрэчы. Да дзяцей, якія праходзяць аздараўленне ў школьных лагерах, завіталі паэт Леанід Дранько-Майсюк і паэт, бард, рэдактар часопіса “Верасень” Эдуард Акулін. Прыезджыя госці выконвалі свае творы, а Леанід Дранько-Майсюк прэзентаваў яшчэ і кнігу, прысвечаную жыццю Максіма Танка, якая называецца “Натуральны, як лінія небасхілу”.

***

Другі раз у мінулую суботу ў Будслаўскім сельскім Доме культуры з поспехам прайшла пастаноўка купалаўскай “Паўлінкі” ў выкананні ўдзельнікаў драматычнага гуртка, створанага пры мясцовай сельскай бібліятэцы. Зала зноў была перапоўнена. На спектаклі прысутнічалі не толькі будслаўчане, але і жыхары г. п. Крывічы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі з упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, у чэрвені на базе ўстаноў адукацыі азёрнага краю функцыянуе 12 лагераў з дзённым і 4 — з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика