Пад Баранавічамі ліквідавалі буйны пажар каля вайсковага палігона. 21.by

Пад Баранавічамі ліквідавалі буйны пажар каля вайсковага палігона

21.06.2018 11:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: http://brest.mchs.gov.by

Пад Баранавічамі ў раёне вёскі Тартакі ліквідавалі буйны пажар каля вайсковага палігона. Пра яго стала вядома каля 12-й гадзіны ў сераду. Моцны вецер спрыяў хуткаму распаўсюджанню агню і ён пачаў набліжацца да палігона. Слуп дыму бачылі нават у Слоніме. На месцы працавалі 225 чалавек (ратавальнікі, вайскоўцы, работнікі лясгасу) і 28 адзінак тэхнікі. Верталёт МНС арганізаваў 17 зліваў вады на ачагі пажару, які нарэшце ўдалося лакалізаваць, а пасля і цалкам ліквідаваць. Рэпартаж з месца здарэння гл. тут.

Прэс-служба МНС адзначае, што пагрозы для жыхароў бліжэйшых вёсак няма. Спецыялісты будуць высвятляць прычыны ўзгарання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: http://brest.mchs.gov.by Пад Баранавічамі ў раёне вёскі Тартакі ліквідавалі буйны пажар каля вайсковага палігона. Пра яго стала вядома каля 12-й гадзіны ў сераду. Моцны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика