Знайсці сваё шчасце. 21.by

Знайсці сваё шчасце

10.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны чалавек з дзяцінства ўсведамляе сябе ў якасці часцінкі таго асяроддзя, дзе ён жыве і фарміруецца як асоба. А дапамагаюць яму ў гэтай высакароднай справе бацькі, суседзі, сябры і родная зямля. Тут ён пускае карані з упэўненай надзеяй адшукаць сваё шчасце ў жыцці.

У той час калі маці і бацька працавалі ў калгасе, мне, як старэйшаму, давялося адказваць за клопат і выхаванне малодшай сястры і брата. Я забаўляў іх рознымі гульнямі і стараўся прыцягваць да карысных дамашніх спраў. Сваякі і суседзі з павагай ухвалялі мае выхаваўчыя метады.

Але не надта доўга ў сям’і было спакойна. У 1939 годзе бацьку прызвалі на армейскую службу. Пасля пэўнага тэрміну ваеннай падрыхтоўкі ён стаў кулямётчыкам і прыняў удзел у падзеях уз’яднання Беларускай дзяржавы. Пазней бацька расказваў падрабязнасці гэтай вызваленчай акцыі, як мясцовае насельніцтва сустракала сваіх пабрацімаў-вызваліцеляў з кветкамі і гасцінцамі. Ненадоўга вярнуўся гаспадар у сваю сям’ю. У 1940 годзе яму выпаў нялёгкі лёс удзельнічаць у вайне з Фінляндыяй.

Самыя ж цяжкія выпрабаванні выпалі на той час, калі фашысты акупіравалі нашу родную старонку. Свабодалюбівы беларускі народ узняўся на барацьбу з захопнікамі. У тыле акупантам спакою не давалі партызаны. У іх ліку змагаўся і мой бацька. Група Навасёлкаўскіх камсамольцаў накіравалася ў Любанскі раён, дзе ўжо дзейнічаў першы на Палессі партызанскі атрад. Народныя мсціўцы падрывалі масты, пускалі пад адхон варожыя эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі, знішчалі ў засадах на шасейных магістралях аўтамашыны з карнікамі. Сярод партызанскіх смельчакоў быў вядомы беларускі мастак Іван Стасевіч. Гэты партызанскі юнак пасля вызвалення Беларусі ад захопнікаў працягваў змагацца ў складзе рэгулярных часцей Чырвонай Арміі. Ён дайшоў да Берліна і засведчыў свой аўтограф на купале рэйхстага. Пасля вайны наш зямляк-патрыёт атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Яго найбольш вядомыя карціны – «У беларускіх балотах», «Аўтограф на рэйхстагу», «Маршал Жукаў» і іншыя.

У пасляваенны час я вучыўся ў Горкаўскай сямігадовай школе Старадарожскага раёна, якую скончыў у 1949 годзе з ганаровай граматай. Затым працягваў навучанне ў Слуцкім педвучылішчы. У 1953 годзе пачалася мая настаўніцкая праца. У 1954 годзе я паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на завочнае аддзяленне, але хутка быў прызваны на вайсковую службу, дзе на працягу трох гадоў выконваў свой грамадзянскі абавязак у паветрана-дэсантных войсках. На маім асабістым рахунку 19 скачкоў з парашутам. Пасля звальнення ў запас працаваў настаўнікам у сваім раёне і адначасова працягваў вучобу ва ўніверсітэце. Закончыўшы ў 1963 годзе БДУ, атрымаў накіраванне ў Нававёскаўскую сярэднюю школу, дзе адпрацаваў філолагам і ваенруком 32 гады. Так мая малая радзіма атрымала трывалую прапіску на Стаўбцоўшчыне. Тут яна набыла надзейную загартоўку і больш прыкметную маральную арыентацыю. Я разумею, што жыццёвая пазіцыя чалавека толькі тады прыносіць карысць, калі ён адчувае сябе патрэбным людзям, робіць дабро, нясе ў сваім сэрцы міласэрнасць да іншых. А вера ў свае сілы з’яўляецца самым магутным фактарам нашага часу. Таму свае разважанні аб малой радзіме хачу закончыць вершаваным радком:

Вера – наш сімвал і наша надзея,

Па ёй мы звяраем сённяшні крок.

Хто з верай жыве, той душой не старэе.

Такіх аптымістаў я бачу здалёк.

Адам ГРЫНКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны чалавек з дзяцінства ўсведамляе сябе ў якасці часцінкі таго асяроддзя, дзе ён жыве і фарміруецца як асоба. А дапамагаюць яму ў гэтай высакароднай справе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика