Нарыхтоўка кармоў год корміць. 21.by

Нарыхтоўка кармоў год корміць

11.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стала добрай традыцыяй ушаноўваць у палях і на сенакосах працаўнікоў, якія дабіваюцца лепшых вынікаў падчас найбольш важных сельскагаспадарчых кампаній – пасяўной, нарыхтоўцы кармоў і жніва.


Аляксандр АЎЧЫННІКАЎ з Ларысай ЯФІМЕНКА

Пасля завяршэння аднаго з сельскагаспадарчых цыклаў работ – нарыхтоўкі кармоў – прэзідыум райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі работы механізатараў на гэтых відах работ. Крытэрыямі вызначэння пераможцаў сталі высокая якасць работ, строгае захаванне правіл аховы працы, тэхнікі бяспекі і найбольшае выкананне даведзенных заданняў.

Ігар БАЛДУЕЎ

Першым пунктам у лісце маршрута старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларысы Яфіменка – ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс”. Трактарыст-машыніст гаспадаркі Аляксандр Розум стаў пераможцам на падборцы правяленай масы: на корманарыхтоўчым агрэгаце “Ягуар” ён падабраў 5 069 тон правяленай масы.
— Жывёлагадоўчая галіна корміць нас круглы год, — кажа Аляксандр. – Кармоў на наступны год нарыхтавалі. У гэтым годзе ў надзвычайных умовах надвор’я ўтрымаць дасягнутыя паказчыкі па надоях дазволіў мінулагодні запас кармоў. Гэта паслужыла нам добрай навукай: нарыхтоўка кармоў год корміць.
Як і Аляксандра Розума, узнагарода знайшла ў полі і другога пераможцу раённага спаборніцтва – Аляксандра Аўчыннікава з ААТ “Валевачы”. На трактары МТЗ-3022 ён скасіў 1 114 гектараў траў.
— Зараз скошваем палі, дзе травы невысокія і тонкія. Але, як зярнятка да зярнятка дае каравай, так і травінка да травінкі дасць капу. А значыць, будзе корм у жывёлы, малако, грошы ў гаспадарцы і заробак у работнікаў, — разважае Аляксандр.
— Аляксандр Аўчыннікаў – працалюбівы, адказны, добрасумленны чалавек. У гаспадарцы задзейнічаны на сяўбе, касьбе, жніве, — так характарызуе перадавіка старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Валевачы” Галіна Новік.

Андрэй КУШНЯР

Мехдвор філіяла “Агра-Бокс” СП “Унібокс” ТАА сустракае нас цішынёй. У актавай зале дырэктар Дзяніс Жывалкоўскі, інжынер па ахове працы і старшыня прафкама праводзяць аператыўную нараду па падрыхтоўцы гаспадаркі да ўборачнай кампаніі.
— Такія нарады арганізоўваем перад кожным відам работ. Знаёмім работнікаў з палажэннем аб аплаце працы і прэміраванні, умовамі спаборніцтва. Асаблівую ўвагу звяртаем на тэхніку бяспекі і ахову працы, на эканомію гаручага і якасці работ, на стан працоўнай дысцыпліны, — тлумачыць дырэктар.
Трактарыст-машыніст філіяла Сяргей Шчурок – трэці пераможца спаборніцтва. На трактары SameDiamono ён запрасаваў у рулоны 423 тоны сенажа.
Трактарыста-машыніста ААТ “Раванічы” Сяргея Равуцкага ўзнагарода знайшла на мехдвары гаспадаркі: на трактары Амкадор-323 працаўнік утрамбаваў 6 701 тону сянажнай і сіласнай масы.
Два пераможцы раённага спаборніцтва працуюць у “Эксперыментальнай базе “Натальеўск”: Віктар Пільняк на трактары МТЗ-1221 адвёз 1 715 тон сенажа і сіласа, Анатоль Крачун на трактары МТЗ-2022 запрасаваў 332 тоны сена.

Виктар ПИЛЬНЯК и Анатоль КРАЧУН

У гэты дзень Лісты Падзякі ад абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК за поспехі і высокія вынікі на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкоса атрымалі: Андрэй Кушняр, трактарыст-машыніст ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” і Ігар Балдуеў, трактарыст-машыніст Эксперыментальнай базы “Натальеўск”. Грамадская камісія па ахове працы Эксперыментальнай базы “Натальеўск” (старшыня Ігар Балдуеў) прызнана пераможцай у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю грамадскага кантроля па ахове працы ў 2017 годзе.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стала добрай традыцыяй ушаноўваць у палях і на сенакосах працаўнікоў, якія дабіваюцца лепшых вынікаў падчас найбольш важных сельскагаспадарчых кампаній –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика