Жніво пад пільным наглядам выратавальнікаў.... 21.by

Жніво пад пільным наглядам выратавальнікаў...

12.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4056.jpg

У гаспадарках івацэвіччыны распачалося жніво. Гаварыць аб уборцы збожжавых, што называецца, ідучай поўным ходам, яшчэ ранавата. Аднак большасць гаспадарак раёна вядуць адлік на сотні намалочанага рапсу ці ячменю.

 

Жніво знаходзіцца пад пільным наглядам выратавальнікаў. Усе ж добра разумеюць, што надзвычай важна ўбраць без страт вырашчаны ўраджай. Тым болей, што на ўборцы задзейнічана магутная высокапрадукцыйная і дорагастоячая тэхніка. Не меней важным пытаннем і для выратавальнікаў, і для кіраўніціва гаспадарак застаецца пытанне арганізацыі бяспечных умоў працы ўсім, хто задзейнічаны на ўборцы.

 

У пошуках адказу на пытанне стварэння пажарабяспечнасці на ўборцы, начальнік Івацэвіцкага райаддзела па НС Васілій Бацкалевіч наведаў прыгарадную гаспадарку – ААТ “Любішчыцы”. Тут ён уважліва і дэталёва агледзеў усю ўборачную тэхніку, пагутарыў з механізатарамі, каб пераканацца ў спраўнасці камбайнаў і ў веданні камбайнерамі правілаў пажарнай бяспекі і дзеянняў на выпадак узгарання камбайна ці пожні. Дадаткова првёў з механізатарамі тут жа, каля камбайнаў інструктаж аб няўхільным выкананні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспецы.

 

Наведаў начальнік раённай службы МНС і работнікаў зернесушыльнага комплексу. І тут быў праведзены дадатковы супроцьпажарны інструктаж.

 

Аднак адных размоў аб пажаранебяспечнасці ўборачнай кампаніі, а разам месцаў не толькі ўборкі, але і перапрацоўкі, і захавання зерня, часта бывае недастаткова. Давудзіцца прымаць іншыя, хоць і не папулярныя, меры ўздзеяння. У тым жа ААТ “Любішчыцы” оператары збожжасушыльнага комплексу не прайшлі навучанне па праграме пажарна-тэхнічнага мінімума. Як вынік, яны неведаюць парадак сваіх дзеянняў у выніку ўзнікнення пажару альбо іншай аварыйнай, няштатнай сітуацыі. На будынку зернесховішча маланкаахова так і застаецца неадрамантаванай. Не арганізавана дзяжурства трактара з плугамі ў месцах уборкі зерневых.

 

У шэрагу гаспадарак паралельна з уборачнымі работамі працягваецца нарыхтоўка грубых кармоў. Што тычыцца ААТ “Любішчыцы”, то тут не вядзецца кантроль і рэгістрацыя дадзеных вільготнасці і тэмпературы складзіраванага сена на тэрыторыі фермы”Цэнтральная” у Любішчыцах: у журнале рэгістрацыі параметраў тэмпературы і вільготнасці кармоў  адпаведныя запісы адсутнічаюць. Варта адзначыць, што ўжо пры вільготнасці складзенага ў сенасховішча сена вышэй за 17% тое сена можа самаўзгарэцца.

 

Па ўсім выяленым недахопам падчас маніторынгу жніва ў ААТ складзены рэкамендацыі для выканання і ўручаныя кіраўніку гаспадаркі.

 

Толькі разам, арганізавана і згуртавана можна стварыць бяспечныя ўмовы на ўвесь тэрмін уборкі. Ігнараваць патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі ў гэты перыяж рызыкоўна.

  

В. Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гаспадарках івацэвіччыны распачалося жніво. Гаварыць аб уборцы збожжавых, што называецца, ідучай поўным ходам, яшчэ ранавата. Аднак большасць гаспадарак раёна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика