Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава. 21.by

Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

19.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

14-19 жніўня ў Бычках - на радзіме Васіля Быкава - пройдзе моладзевы летнік «Брэнд беларускай культуры», на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.

Удзельнікаў летніка чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера. У межах летніка ўдзельнікі: 1. Будуць мець сустрэчы і лекцыі з беларускімі творцамі і грамадскімі ды культурнымі дзеячамі; 2. Займацца ўпарадкаваннем школы В. Быкава і прыборкай тэрыторыі; 3. Прымуць удзел у распрацоўцы канцэпцыі, ініцыятываў і праектаў па прасоўванні беларускай культуры; 4. Будуць мець магчымасць адпаmчыць, завесці новыя знаёмствы, пазнаёміцца з прыродай і культурай мясцінаў Быкава.


Умовы

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 5 жніўня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: BelovABelyj@gmail.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14-19 жніўня ў Бычках - на радзіме Васіля Быкава - пройдзе моладзевы летнік «Брэнд беларускай культуры», на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика