Золата палёў. 21.by

Золата палёў

19.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.

Гарачая ўборачная пара на Жабін-каўшчыне набірае абароты. Спякотнае надвор’е на руку хлебаробам – абмалочанае збожжа не трэба дасушваць. Першымі ў раёне вывелі зернеўборачныя камбайны ў ААТ “Арэпічы”, “Мацеевічы”, “Хмелева”. Паступова малаціць спелыя каласы выйшлі механізатары ў ААТ “Вазнясенскі”, “Азяты АГРА” і “Рагазнянскі”. У аўторак да іх далучыліся і хлебаробы ААТ “Ракітніца”.
…Як высахла раса, на поле за вёскай Стрыганецкія Бусні прыехалі ажно сем камбайнаў, МАЗ і ГАЗ для адвозкі абмалочанага збожжа, трактар з вадой. Блаславіць хлебаробаў на пачатак важнай і адказнай працы прыехаў айцец Пётр Дударчук, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Булькова. Пасля кароткага малебну і акраплення тэхнікі пачулася: “З Богам!” Хлопцы спрытна паўскоквалі ў кабіны камбайнаў і нетаропка “пагналі” загонкі. Адзін за адным, дружнай чародкай камбайны абмалочвалі налітае сонцам збожжа. Услед за імі аднекуль наляцелі буслы. Яны, як кантралёры, паважна праходжваліся па пракосах, пераскоквалі праз салому ў пошуках смачнага сняданка.
– Сёлета жніво ў нас пачалося крыху раней, чым летась, – тлумачыць дырэктар ААТ “Ракітніца” Рыгор Панасюк. – Уборачная плошча каласавых складае 1521 гектар, або 190 гектараў на камбайн. Пачалі з азімага трыцікале – яго ў нас больш за паўтысячы гектараў. Сёння толькі першы дзень уборкі, рана гаварыць аб ураджайнасці – хлеб не той, што ў полі, а той, што ў засеках. Надвор’е сёлета не вельмі радавала – многія ўчасткі высушыла. Аднак у душы мы спадзяемся, што збяром не менш, чым летась. Каманда ў нас маладая, дружная, цяжкасцяў не баіцца. Думаю, справімся ў адведзеныя тэрміны.
На здымку: Мікалай КАВАЛЬЧУК і Ілля Карнялюк.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара. Гарачая ўборачная пара на Жабін-каўшчыне набірае абароты. Спякотнае надвор’е на руку хлебаробам – абмалочанае збожжа не трэба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика