Я жыву "Смаргоньаграсэрвісам". 21.by

Я жыву "Смаргоньаграсэрвісам"

20.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У жніўні будзе год, як “Смаргоньаграсэрвіс” узначальвае Іосіф Найдзіч. Чалавек ён тут не новы: калісьці быў намеснікам кіраўніка гэтай арганізацыі, потым дырэктарам базы агразабеспячэння, тэрыторыя якой межавала са “Смаргоньаграсэрвісам”. Пасля прыняцця рашэння аб ліквідацыі базы, Іосіф Іванавіч непрацяглы час кіраваў працоўным калектывам гасцініцы. І калі яму прапанавалі палепшыць становішча спраў у арганізацыі, дзе ён калісьці працаваў, згадзіўся.

аграсэрвіс 027.jpg


Дырэктар Іосіф НАЙДЗІЧ


У кожнага кіраўніка свой стыль і метады працы. Іосіф Найдзіч сказаў, што для яго галоўнае, каб работнікі “Смаргоньаграсэрвіса” былі забяспечаны работай і атрымлівалі за гэта заработную плату. Прычым дастойную, за важкі ўклад у калектыўную справу. І калі раней сярэдняя зарплата ў гэтай арганізацыі была 323 рублі, то цяпер 527. Трактарысты з механізаванага атрада ўжо атрымліваюць па 1000 рублёў. Вядома ж, стараюцца, работу выконваюць якасна і ў вялікіх аб’ёмах. Для гэтага неабходна тэхніка, і яна ёсць. За год дырэктарства Іосіфа Найдзіча яе было закуплена 6 адзінак – трактары, раскідвальнікі, культыватары і г. д. Усё гэта выкарыстоўваецца ў гаспадарках раёна. Адзін вялікі энерганасычаны МТЗ-2022, які нейкі час стаяў разукамплектаваны, быў адноўлены з прыходам у арганізацыю Іосіфа Іванавіча. Прычым вярнуў трактар у строй дзеючых вопытны трактарыст Сяргей Грыневіч, які добра разбіраецца ў тэхніцы. Аўтамабіль МАЗ таксама стаяў няспраўны, як кажуць, каля плоту. Яго адрамантаваў вадзіцель з залатымі рукамі Аляксандр Гулевіч, і цяпер грузавік выкарыстоўваецца па прызначэнні.

Вышэй было сказана, што ў “Смаргоньаграсэрвісе” за непрацяглы час амаль у два разы павялічыўся сярэдні заробак, на столькі ж вырасла і выручка. Але ёсць праблема: несвоечасовыя разлікі гаспадарак за выкананыя работы. Іосіф Найдзіч знайшоў шлях яе вырашэння. Кожны месяц звяртаецца ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, дзе вядзе размову аб тым, якім чынам разлічацца гаспадаркі. Гутарыць ён і з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў, падчас размоў прымаецца рашэнне, якое задавальняе абодва бакі.

“Смаргоньаграсэрвіс” аказвае паслугі не толькі сельгаспрадпрыемствам раёна, але і фермерскім гаспадаркам, ён выйграў тэндар на ўнясенне ў глебу даламітавай мукі. Для гэтага ў мехатрадзе створана спецыяльная брыгада, ёсць адпаведныя пагрузчыкі, раскідвальнікі, выконваюцца ўсе пажаданні заказчыка. Асноўная задача для падраздзяленняў “Смаргоньаграсэрвіса” – аказанне якасных паслуг. І гэта ўдаецца. Так, спецыялісты гэтай арганізацыі абслугоўваюць даільнае абсталяванне не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі – у суседніх раёнах Мінскай вобласці, Валожынскім і Мядзельскім. На Гродзеншчыне - у Ашмянскім.

Дадатковая капейка паступае ў арганізацыю і ад гандлю. Заключаны дагавор з ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”. “Смаргоньаграсэрвіс” з’яўляецца дыстрыб’ютарам гэтага прадпрыемства, у яго купляе цэмент для рэалізацыі насельніцтву. Апошнім часам гэты будаўнічы матэрыял падаражаў, цэны на яго “кусаюцца” ў магазінах горада. У “Смаргонь­аграсэрвісе” цэмент значна таннейшы. Тут выйграюць за кошт тавараабароту. Пакупнікоў многа, утвараецца чарга, для парадку ў канторы вядзецца папярэдні запіс.

Будынкі, якія пуставалі, здадзены ў арэнду індывідуальным прадпрымальнікам. Там наладжана дрэваапрацоўка. Ёсць платная аўтастаянка, на якую па заключаным з адпаведнымі службамі дагаворы змяшчаюцца легкавыя аўтамабілі, якія па рашэнні суда канфіскаваны ў вадзіцеляў, затрыманых паўторна п’янымі за рулём супрацоўнікамі ДАІ. Прадпрыемства мае выгаду і ад размяшчэння на яго тэрыторыі пункта мытнага афармлення, для фураў на працяглы час прадугледжаны месцы паркоўкі.

Грошы неабходны для набыцця тэхнікі, рамонту будынкаў. Ужо адрамантаваны дахі ў майстэрні, складскіх памяшканнях. Іосіф Іванавіч плануе павялічыць кольскасць складоў на базе былой сельгасхіміі, якая цяпер належыць “Смаргоньаграсэрвісу”. Ён зыходзіць з таго, што не ва ўсіх гаспадарках ёсць памяшканні для захоўвання мінеральных угнаенняў.

Рамонтныя работы выконваюцца цяпер і на тэрыторыі стаянкі тэхнікі, якая знаходзіцца на ўскраіне горада, у бок Арэхаўкі. Там даволі вялікая плошча, куды мяркуецца перавесці пункт мытнага афармлення. Тым больш, што ёсць асобны заезд для фураў не збоку жылой зоны. Пэўная тэрыторыя будзе адведзена штрафстаянцы, якая цяпер знаходзіцца побач з адміністрацыйным будынкам “Смаргоньаграсэрвіса”.

аграсэрвіс 064.jpg

Адзін з лепшых трактарыстаў “Смаргоньаграсэрвіса” Сяргей ГРЫНЕВІЧ


У планах кіраўніцтва арганізацыі - продаж дрэваапрацоўчага цэха, які знаходзіцца ў Крэве, будынка фермы ў Рыбаках і магазіна рытуальных паслуг, які быў аддадзены ў арэнду індывідуальнаму прадпрымальніку. Калі яго не ўдасца прадаць, то, як адзначыў Іосіф Іванавіч, “будзем самі займацца рытуальнымі паслугамі”.

“Смаргоньаграсэрвіс” мае сваё поле – 110 га зямлі каля Вялікай Мысы. На плошчы 56 га пасеяна жыта, на астатняй – авёс. Раней тут вырошчвалі толькі якую-небудзь адну культуру. І гэта не заўсёды апраўдвала сябе. У даным выпадку ёсць надзея на тое, што нешта павінна даць нядрэнны ўраджай, альбо жыта, альбо авёс, паколькі вясною ў тэрмін былі ўнесены неабходныя ўгнаенні, своечасова закрыта вільгаць.

аграсэрвіс 043.jpg

Вадзіцель Аляксандр ГУЛЕВІЧ каля адрамантаванага ім аўтамабіля


Вялікая ўвага надаецца ахове працы, правераны ўсе механізмы, кран-бэлькі ў майстэрнях. Выдаткаваны грошы не толькі на прывядзенне ўсяго гэтага ў належны рабочы стан, але яшчэ і на закупку спецадзення і абутку. Ёсць душавая, у якой устаноўлены бойлер, у памяшканні памяняны вокны, засталося толькі зрабіць унутраны рамонт. У кіраўніка арганізацыі ёсць задумка стварыць брыгаду па рамонце будынкаў і пабудоў, паколькі ёсць спецыяліст, які яе ўзначаліць.

Дарэчы, на працу ў “Смаргонь­аграсэрвіс” прыходзяць маладыя спецыялісты пасля заканчэння сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў. З нядаўняга часу тут працуюць два чалавекі. Адзін па спецыяльнасці інжынер-электрык, другога прызначылі начальнікам майстэрняў. На маладых Іосіф Найдзіч ускладвае асаблівую надзею: набяруцца вопыту і будуць добрымі памочнікамі яму як кіраўніку. Для таго, каб заставаліся кадры, вырашаюцца іх жыллёвыя пытанні, прадастаўляецца месца для пражывання ў інтэрнатах горада. За гэта Іосіф Найдзіч удзячны дырэктару ЖРЭСа Дзмітрыю Станкевічу.

У Іосіфа Найдзіча нямала планаў, якія ён мяркуе рэалізаваць. Прызнаўся, што жыве “Смаргоньаграсэрвісам”. Па-іншаму нельга, бо калі кіраўнік гарыць на працы, то тады і ад падначаленых лягчэй патрабаваць таго ж. А яшчэ Іосіф Іванавіч з’яўляецца дэпутатам, і яму прыходзіцца выконваць дэпутацкія абавязкі, сустракацца з выбаршчыкамі, выслухоўваць іх просьбы, пажаданні, аказваць неабходную дапамогу.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жніўні будзе год, як “Смаргоньаграсэрвіс” узначальвае Іосіф Найдзіч. Чалавек ён тут не новы: калісьці быў намеснікам кіраўніка гэтай арганізацыі, потым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика