У садку мы не сумуем — А гуляем і сябруем. 21.by

У садку мы не сумуем — А гуляем і сябруем

20.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Любое свята ў дзіцячым садку №3 — гэта заўсёды весела, цікава, ярка. Штодзённа тут запланаваны рознатэматычныя гульні і мерапрыемствы. Напрыклад, на мінулым тыдні рабят старэйшай групы №1 чакала чарговае займальнае спаборніцтва “Кліч джунгляў”, у якім прынялі ўдзел выхаванцы з іншых груп.


Дзве каманды “Драпежнікі” і “Траваедныя” спаборнічалі ў розных эстафетах, але напачатку выхавацелі расказалі рабятам аб джунглях, жывёлах, якія там жывуць. Потым выхаванцы і самі змаглі ператварыцца ў розных звяроў і паспаборнічаць у хуткасці і кемлівасці. Дзеткі паспрабавалі ператварацца ў розных жывёл: скакалі як малпачкі, перадавалі па кругу страусавае яйка, палявалі прабіраючыся праз ліяны, складвалі пазлы з жывёламі, мераліся сіламі, а падчас музычных паўз танчылі з выхавацелем “Вясёлую звяробіку” і слухалі песні ў выкананні рабят з іншых груп. У адным конкурсе перамагала адна каманда, у наступным — другая, а за ходам гульні ўважліва сачыла кампетэнтнае журы. У выніку – перамагло сяброўства, усе ўдзельнікі атрымалі ўзнагароду — бурныя апладысменты, шмат пазітыву і салодкія ласункі. А для выхавальнікаў і балельшчыкаў узнагародай сталі ўсмешкі ўдзельнікаў мерапрыемства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любое свята ў дзіцячым садку №3 — гэта заўсёды весела, цікава, ярка. Штодзённа тут запланаваны рознатэматычныя гульні і мерапрыемствы. Напрыклад, на мінулым тыдні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика