Председатель областного Совета депутатов Игорь Георгиевич Жук встретился с трудовым коллективом УКП БОН. 21.by

Председатель областного Совета депутатов Игорь Георгиевич Жук встретился с трудовым коллективом УКП БОН

21.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У чацвер, 19 ліпеня, на Карэліччыне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, падчас якога мясцовая ўлада і прадстаўнікі розных службаў і ведамстваў сустрэліся з працоўнымі калектывамі, насельніцтвам раёна і закранулі пытані павышэня якасці і даступнасці паслуг сістэмы аховы здароўя.

 Працоўны калектыў Карэліцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва меў выдатную магчымасць атрымаць адказ на хвалюючыя пытанні не толькі ад кіраўніцтва раёна, але і вобласці. У складзе інфармацыйна-прапагандысцкай группы пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадава прысутнічаў старшыння абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук, які, з’яўляючыся прафесарам, доктарам медыцынскіх навук, расказаў аб асноўных этапах развіцця сістэмы аховы здароўя на сучасным этапе.


– За апошнія 10-15 гадоў у медыцыне зроблены грандыёзны крок наперад. Створаны 10 рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў па розных накірунках, – адзначыў Ігар Георгіевіч Жук. – На сённяшні дзень назіраюцца выключныя выпадкі, калі беларусы выязджаюць у іншыя краіны на лячэнне. Часцей жыхары суседніх рэспублік атрымліваюць у Беларусі якаснае медыцынскае абслугоўванне, якое па даступнасці перавышае ўзровень большасці краін на постсавецкай прасторы.

Па словах Ігара Георгіевіча, зроблена шмат для таго, каб жыхары не толькі абласных цэнтраў, але і любога горада, пасёлка альбо вёскі мелі магчымасць атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу. У абласныя бальніцы і раённыя паліклінікі закупаецца дыягнастычнае абсталяванне, рыхтуюцца і накіроўваюцца маладыя спецыялісты.

– Для моладзі, якая толькі скончыла медыцынскую навучальную ўстанову, вельмі важна некаторы час працаваць побач з вопытным спецыялістам і атрымліваць практыку, – упэўнены старшыня абласнога Савета дэпутатаў. – Што датычыцца якасці медыцынскага абслугоўвання, то тут найважнейшую ролю адыгрывае чалавечы фактар. Няўважлівасць і хамства зусім не сумяшчальныя з прафесіяй урача.


Ігар Георгіевіч Жук таксама звярнуў увагу ўсіх прысутных на дэмаграфічную сітуацыю ў вобласці. Па яго словах, сярэдняя працягласць жыцця насельніцтва Гродзенскай вобласці складае 74,4 гады.       Пастаўлена задача павялічыць гэтую лічбу да 75 гадоў. Значна адрозніваецца працягласць жыцця жанчын і мужчын: 79 і 69 гадоў адпаведна.

– Ці можам мы што-небудзь зрабіць, каб гэтыя лічбы павялічваліся? – звярнуўся да працоўнага калектыву Аляксандр Віктаравіч Шкадаў. – Безумоўна, можам. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, працягласць жыцця чалавека на 50% залежыць ад яго ладу жыцця. А хто з нас ведае лічбы свайго артэрыяльнага ціску, узровень цукру ў крыві і халестэрыну? Для таго, каб гэтыя элементарныя паказчыкі нашага здароўя былі добра вядомыя, і ўведзена ўсеагульная дыспансэрызацыя. Па рашэнні райвыканкама ніводны кіраўнік не можа падпісаць заяву на водпуск, пакуль работнік не пройдзе прафагляд. На мой погляд, гэта вельмі добры стымул чарговы раз паклапаціцца аб сваім здароўі.

 

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер, 19 ліпеня, на Карэліччыне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, падчас якога мясцовая ўлада і прадстаўнікі розных службаў і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика